У Карэлічах праведзены Дзень падпісчыка на газету «Полымя»

21 кастрычніка ў Карэліцкім вузле паштовай сувязі праведзены Дзень падпісчыка. Карэліччане выпісвалі раённую газету «Полымя» і дзяліліся сваімі думкамі. Для падпісчыкаў раёнка стала надзейным сябрам, у ёй знаходзяць шмат карыснага і цікавага.

Іна ГАЦКАЯ,
педагог дадатковай адукацыі
Карэліцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі:
— Пастаянна ў сям’і выпісваем раённую газету «Полымя». Артыкулы цікавыя і змястоўныя. Асабліва прывабліваюць пра родны край, на гістарычную тэму, вершы мясцовых паэтаў. Падабаецца творчы праект «Землякі», у якім апавядаецца пра людзей вёсак Карэліччыны.
Жадаю супрацоўнікам «Полымя» моцнага здароўя, плённай працы, сямейнага дабрабыту, шмат цярпення, новых творчых задумак.

Наталія МАКАС,
жыхарка г.п. Карэлічы,
пенсіянерка:
— «Полымя» выпісваю шмат гадоў і вельмі задаволена газетай. Падабаюцца нататкі пра гісторыю Карэліччыны. Ахвотна чытаю літаратурную старонку «Рэчанька». Дзякуючы раёнцы, заўсёды ў курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ў нашым раёне.
Жадаю газеце «Полымя» шмат падпісчыкаў і сустрэч з цікавымі людзьмі. Каб раённая газета радавала землякоў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ.