На планерке у председателя: сельские сходы по пожарной и общественной безопасности, прививочная кампания, ход полевых работ

У Карэліцкім раёне пачнуцца шырокамаштабныя сельскія сходы па пытаннях пажарнай і грамадскай бяспекі. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай аператыўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

Правядзенне сельскіх сходаў па пытаннях пажарнай і грамадскай бяспекі ў Карэліцкім раёне ўжо стала традыцыйным. Папярэдзіць людзей аб небяспецы агню, абмеркаваць пытанні добраўпарадкавання населенага пункта, забеспячэння жыццядзейнасці — надзвычай важна.

У раёне працягваецца рэвакцынацыя ад COVID-19 і вакцынацыя ад грыпу. Прышчэпку ад каранавіруса атрымалі 62,9% карэліччан, ад грыпу — 23,3%.

— Не трэба забываць аб апрацоўцы рук антысептыкам пры ўваходзе ў памяшканні, — сказаў Генадзій Шатуеў. — Каранавірусная інфекцыя нікуды не дзелася, таму лепшая абарона — гэта прафілактыка.

На Карэліччыне завяршаецца ўборка цукровых буракоў. Убрана 96% салодкага кораня, атрымана 153 841 т пры ўраджайнасці 480 ц/га. Поўнасцю ўбрана кукуруза на сілас, валавы збор склаў 180 988 т пры ўраджайнасці 349 ц/га. На зерне ўбрана 85% кукурузы, атрымана 13 275 т пры ўраджайнасці 85 ц/га.

СВК «Жухавічы» завяршыў уборку яблыкаў. Сабрана 327,6 т пры ўраджайнасці 126 ц/га.

Працягваецца зяблевая апрацоўка глебы. На сёння работы праведзены на 50% плошчаў, або на 8 713 гектарах.

Не спыняецца і нарыхтоўка кармоў для грамадскага пагалоўя. Маецца 102% сена, 93% сенажу і 97% сіласу. Нарыхтавана 92864 тоны кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву маецца 32,6 ц кармавых адзінак, што менш на 1,6 ц карм. адз., чым у мінулым годзе.

Іна ЛЕЙКА