На планерке у председателя: мониторинг водоемов и дорог, акция «Наши дети» и новогодние сюрпризы

У Карэліцкім раёне пачнецца маніторынг вадаёмаў, якія сталі небяспечнымі з-за нетрывалага лёду. Такое даручэнне зрабіў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў на штотыднёвай рабочай нарадзе.

— 27 лістапада ў Дзяржынскім раёне патанулі трое рыбакоў, — сказаў кіраўнік раёна. — Яны выйшлі на неакрэплы лёд і, на жаль, загінулі. Супрацоўнікі таварыства выратавання на водах, РАНС і РАУС правядуць маніторынг вадаёмаў у раёне, каб папярэдзіць людзей аб небяспецы, бо надвор’е няўстойлівае, мароз чаргуецца з адлігай, лёд яшчэ недастаткова моцны. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць стану зімовых дарог, іх своечасовай ачыстцы ад снегу, пасыпцы пясчана-солевай сумессю. Наша задача — захаваць жыцці людзей.

Яшчэ адна задача ад старшыні райвыканкама, на гэты раз для кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу, — забеспячэнне ацяплення ў рамонтных зонах.

— Людзі павінны рамантаваць сельгастэхніку ў камфортных умовах, — падкрэсліў кіраўнік раёна.

15 снежня на тэрыторыі раёна стартуе навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Раённы дабрачынны ранішнік для дзяцей з інваліднасцю, а таксама для дзяцей з прыёмных і апякунскіх сем’яў запланаваны на 28 снежня. Для 30 школьнікаў, якія дэманструюць добрыя вынікі ў вучобе, спорце і творчасці, навагодняе свята арганізуюць у сценах Мірскага замка. Традыцыйна салодкія падарункі з раённага бюджэту атрымаюць навучэнцы пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ раёна. У гэтым годзе гэта 732 дзіцяці.

Іна ЛЕЙКА