Нелли Моисеенко и Дина Сас делятся впечатлениями об уходящем годе

Нэлі МАІСЕЕНКА,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта:


— 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды на Карэліччыне праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія сведчаць аб павазе да мінулага. На мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры адкрыта ваенна-тэматычная экспазіцыя «БТР-60» у гонар памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў Карэліцкага раёна, нашых землякоў, якія загінулі ў Афганскай вайне. У цэнтры гарадскога пасёлка Карэлічы, недалёка ад раённага краязнаўчага музея, устаноўлена алея Славы Карэліцкага раёна — ушанавана памяць пра слынных землякоў нашага краю. Значным укладам у скарбонку Памяці лічу і правядзенне ўрачыстасцей у райцэнтры з нагоды святкавання Дня Перамогі, на якіх сабраліся разам прадстаўнікі розных галін народнай гаспадаркі раёна, грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь, каб пакланіцца тым далёкім гадам і героям-вызваліцелям. Работнікі культуры раёна прадэманстравалі сваё майстэрства і падарылі карэліччанам і гасцям свята добры настрой. Да гэтага залатога спісу карысных спраў хочацца дабавіць яшчэ адзін яскравы факт — аб занясенні беларускіх традыцый саломапляцення ў Спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА.

Для мяне асабіста адыходзячы год быў вельмі плённым і поўным эмоцый, што дало магчымасць рэалізаваць планы ў рабочым рэчышчы і збыцца задумкам у асабістым жыцці.

Дзіна САС,
спартсменка-навучэнка ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна»:


— Заняткі спортам даюць мне магчымасць не толькі поўнасцю аддацца любімаму захапленню, паверыць у свае сілы і атрымаць перамогу. Плённым быў для нашай каманды гандбалістак адыходзячы год. Асабліва ў памяці застаўся ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах у Наваполацку, на якіх занялі чацвёртае месца. Добрыя вынікі паказалі ў маі і на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Брэсце, дзе сталі пятымі. Перамога кожны раз акрыляла і згуртоўвала нашу каманду.

2022 год прынёс у маё жыццё шмат карысных падзей і цікавых момантаў. Адзін з іх — паездка ў ДАЛ «Вясёлка», давялося пабываць у палатачным лагеры. Гэта так цудоўна: атрымала шмат эмоцый, змагла добра адпачыць, набыць новых сяброў.

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ і з архіва газеты «Полымя»