Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў і старшыня РА РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Вольга Куляка далучыліся да дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”

Святочны марафон добрых спраў крочыць на Карэліччыне. Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” дорыць навагодні настрой дзецям. З цёплымі віншаваннямі ў дзіцячае аддзяленне Карэліцкай цэнтральнайраённай бальніцы прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў і старшыня РА РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Вольга Куляка.

Аляксандр Віктаравіч, звярнуўшыся са словамі віншавання з надыходзячым святам, адзначыў, што і дзеці, і дарослыя любяць гэтае свята. Кожны чакае незвычайных гісторый, чарадзейных казак, у якіх дабро заўсёды перамагае зло. Ён пажадаў дзеткам, каб тыя хутчэй паправіліся, а тым, хто вучыцца ў школе, поспехаў у вучобе, каб іх бацькі заўсёды маглі ганарыцца імі.

Да віншавальных слоў далучылася Вольга Віктараўна адзначыўшы, што акцыя “Нашы дзеці” – гэта вельмі добрая і правільная традыцыя, якая дорыць радасць нашым дзецям нягледзячы на тыя абставіны, у якіх яны апынуліся. Як старшыня РА РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, яна выказала словы падзякі ўсім працоўным калектывам, што падтрымліваюць фонд.

 

Кожны юны карэліччанін, які апынуўся ў гэтыя перадсвяточныя дні ў дзіцячым аддзяленни Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы, атрымаў не толькі салодкі падарунак, але і станоўчыя эмоцыі.

Вольга Кошур знаходзіцца ў дзіцячым аддзяленні з маленькім сынам Ягорам: – Нечакана і прыемна было сёння атрымаць віншаванні з надыходзячым святам і салодкі падарунак. Радуе тое, што мясцовая ўлада і грамадскія арганізацыі не забываюць пра тых, хто ляжыць у бальніцы. З надыходам Новага года ўсе чакаюць нечага светлага, добрага, а дзеці – асабліва. Не толькі лекі ставяць на ногі чалавека, яму яшчэ дапамагае шчырае слова і пазітыўны настрой, і гасцям, якія прыйшлі павіншаваць усіх з надыходзячым святам, гэта ўдалося.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара