Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш расказвае аб дзейнасці ўпраўлення

Напярэдадні свята журналіст раённай газеты «Полымя» гутарыць з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Інай Аляксандраўнай БОГУШ.

— Іна Аляксандраўна, пытанне аховы працы сёння хвалюе многіх. Якая работа праводзіцца ў гэтым накірунку ў раёне?

— На пастаянным кантролі знаходзіцца своечасовасць выплаты заработнай платы арганізацыямі раёна ў тэрміны, якія ўстаноўлены ў калектыўных дагаворах. Дадзена прававая адзнака і зарэгістраваны 71 дзеючы калектыўны дагавор і чатыры пагадненні з ахопам 6892 працуючых, з іх за студзень — лістапад 2022 года 23 калектыўныя дагаворы і адно галіновае пагадненне, унесены 55 зменаў і дапаўненняў у калектыўныя дагаворы, у два галіновых пагаднення і адно  раённае пагадненне.

У раёне праводзіцца пэўная работа па прафілактыцы вытворчага траўматызму. Грашовыя сродкі затрачваюцца на рамонт (рэканструкцыю) санітарна-бытавых памяшканняў, абсталявання, будаўніцтва і рамонт ферм, вытворчых памяшканняў, замену састарэлага абсталявання, не адказваючага патрабаванням і нормам аховы працы.

— Як складваецца сітуацыя па пытанні занятасці насельніцтва?

— У студзені — лістападзе 2022 года ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуўся 391 чалавек, з іх 67 зарэгістраваны беспрацоўнымі. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 353 грамадзянам, з іх — 49 беспрацоўным.

На 1 лістапада бягучага года арганізацыямі былі заяўлены ў службу занятасці звесткі аб наяўнасці 250 свабодных рабочых месцаў, з якіх 104 вакансіі па рабочых прафесіях.

У рамках Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады сёлета арганізаваны аплачваемыя грамадскія работы для 120 чалавек.

Для арганізацыі і развіцця індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці аказана фінансавая дапамога ў выглядзе субсідыі чатыром беспрацоўным на суму 19, 23 тысячы рублёў па відах дзейнасці «прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці», «дзейнасць рэстаранаў», «тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў», «развядзенне сельскагаспадарчай птушкі».

За кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва працаўладкаваны 91 чалавек з ліку моладзі, які вучыцца ва ўстановах адукацыі, у рамках часовай працоўнай занятасці ў вольны ад вучобы час і падчас летніх канікул з накіраваннем на гэтыя мэты 21,69 тысячы рублёў.

— Колькі ў раёне пражывае людзей пенсійнага ўзросту?

— Па стане на 1 лістапада 2022 года, ва ўпраўленні на ўліку — 6331 атрымальнік пенсій, ці 35% ад колькасці ўсяго насельніцтва Карэліцкага раёна. Працоўныя пенсіі па ўзросце атрымліваюць 5106 чалавек, па інваліднасці — 702, з выпадку страты кармільца — 205, за выслугу гадоў — 163, за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь — 7.

Забяспечана поўная і своечасовая выплата пенсій. Выплата робіцца 15 паштовымі аддзяленнямі і трыма банкаўскімі арганізацыямі.  Арганізацыямі банкаў выконваецца 51%  выплат без здымання камісій.

— Хацелася б пагаварыць аб сацыяльнай абароне грамадзян: кім і як арганізавана гэтая  работа  ў раёне?

— Дзейнасць ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» накіравана на арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання грамадзян. У структуры Цэнтра функцыянуе пяць аддзяленняў. З мэтай больш поўнага ахопу сацыяльным абслугоўваннем насельніцтва, у першую чаргу жыхароў вёскі, арганізавана работа сямі выязных сацыяльных пунктаў, з іх два на пастаяннай аснове ў аграгарадку Турэц і г.п. Мір.

У будынку Цэнтра створана безбар’ернае асяроддзе. Для падвозу інвалідаў Цэнтр забяспечаны спецыяльным аўтатранспартам з пад’ёмнікам.

Сацыяльныя паслугі на даму ў бягучым  годдзе прадастаўлены 445 грамадзянам, паслугі сядзелкі — 22, паслугі няні  — 7 сем’ям.

Асобна хацелася б нагадаць пра аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якое на пастаяннай аснове наведвалі сёлета 109 чалавек, а паслугамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў карысталіся 47 інвалідаў.

— Якая работа праводзіцца па забеспячэнні належных умоў пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў?

— За 2022 год устаноўлены 142 АПА (крон), адрамантавана 31 печ   адзінокім грамадзянам і інвалідам, 28 печаў  адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, шэсць электраправодак адзінокім пажылым  і аднаму адзінока пражываючаму грамадзяніну, устаноўлены 19 святло-гукавых устройстваў для грамадзян пажылога ўзросту, з іх — 16 грамадзянам старэй за 80 гадоў.

Пажылыя людзі, якія па аб’ектыўных прычынах не могуць заставацца ў сваіх домаўладаннях, размяшчаюцца на медыка-сацыяльныя ложкі пры УАЗ «Мірская гарпасялковая бальніца»,  у бальніцу сястрынскага догляду ў  Луках, ДУСА «Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» ці дамы-інтэрнаты псіханеўралагічнага профілю. За 11 месяцаў бягучага года размешчана на медыка-сацыяльныя ложкі 20 чалавек, дом-інтэрнат — тры. Работа ў дадзеным накірунку будзе працягнута.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ