Новый год в стиле СССР. В музее Райцевской средней школы открылась ностальгическая выставка

Вярнуцца на 30, 40 або 50 гадоў у мінулае… Усё гэта магчыма, калі наведаць гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі” дзяржаўнай установы адукацыі “Райцаўская сярэдняя школа”, дзе стала добрай традыцыяй перад навагоднімі святамі звяртацца да тэмы “Новы год у СССР”. Дзякуючы навучэнцам, педагагічным работнікам у музеі адкрыты пакой “Назад у СССР”. Кожны мае магчымасць зазірнуць на навагоднія святы на некалькі дзясяткаў гадоў назад. На выставе размешчаны навагоднія паштоўкі, самая старэйшая з іх датуецца 1970 годам, прадметы побыту.


У інсцэніраваным пакоі знаходзяцца прадметы таго часу: крэсла, засланае даматканым пакрывалам, сурвэткі ручной работы, радыёпрыёмнік і прайгравальнік, тэлефон і настольная лямпа, па малюнках якой можна вывучыць гісторыю СССР. Сагрэе ў халодныя зімовыя вечары самавар.


Навагодняя ёлка, упрыгожаная цацкамі, і пластмасавыя Дзед Мароз і Снягурачка ствараюць навагоднюю атмасферу.
Савецкае мінулае – частка гісторыі нашай краіны, а для дарослага пакалення – частка дзяцінства і бесклапотнага юнацтва, з якімі звязаны самыя светлыя ўспаміны. Выстава прадметаў савецкай эпохі – гэта ўнікальны шанц для старэйшага пакалення ненадоўга вярнуцца назад, у мінулае, і апынуцца ў асяроддзі такіх знаёмых з дзяцінства рэчаў, а для маладых – магчымасць дакрануцца да гісторыі, адчуць гонар за краіну, якая перамагла фашызм, першай адправіла чалавека ў космас, якая не ведала роўных у спорце і навуцы.


Разам з тым вучні маюць магчымасць пабываць у савецкім пакоі: упрыгожыць цацкамі ёлку, пасядзець у савецкім крэсле і сфатаграфавацца з дадзенымі прадметамі.


Ідэя стварэння часовай выставы – даць кожнаму магчымасць зразумець і ацаніць спадчыну часоў Савецкага Саюза, расказаць новаму пакаленню, як жылі іх бабулі і дзядулі, бацькі – уся вялікая краіна.
Як кажуць, з песні слоў не выкінеш: важна шанаваць лепшае, што было ў мінулым і не дапускаць памылак у будучыні.
Святлана Варава,

старшы захавальнік фондаў

гіторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” ДУА “Райцаўская СШ”