Когда в Больших Жуховичах отремонтируют улицу Церковную?

Адказы на пытанні, якія прагучалі падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства насельніцтва 17 лютага 2023 года.

Дарожнае пакрыццё па вул. Царкоўнай у агр. Вялікія Жухавічы патрабуе рамонту.

Выконваючы абавязкі старшыні СВК “Жухавічы” Міхаіл Штыцько патлумачыў:

— У красавіку 2023 г. па вул. Царкоўнай у агр. В. Жухавічы будзе праведзена падсыпка няроўнасцяў жвірова-пясчанай сумессю.

Іна ЛЕЙКА