Начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Іван Дарашэнка: «73,4% у выдатках бюджэту раёна займае сацыяльная сфера»

— Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў усю вертыкаль улады, пачынаючы ад урада і завяршаючы кіраўніком невялікай арганізацыі, берагчы бюджэтныя сродкі, бо гэта народныя грошы, якія павінны выкарыстоўвацца на патрэбы нашых людзей, — адзначае начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Іван Дарашэнка.

— У аснове дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь заўсёды будзе чалавек, яго інтарэсы і патрэбы. І гэта наглядна дэманструе бюджэт Карэліцкага раёна на 2023 год. 73,4% у выдатках бюджэту раёна займае сацыяльная сфера. Так, на ўтрыманне ўстаноў адукацыі накіравана 16,8 млн рублёў, аховы здароўя – 13,1 млн рублёў, культуры – 2,3 млн рублёў, сацыяльнай палітыкі – 2,2 млн рублёў. На субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг і жыллёвага будаўніцтва будзе накіравана 10% бюджэту, або 4,8 млн рублёў.

Іна ЛЕЙКА

Фота Сяргея СТОЛЯРА