Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў: «У эканоміцы Карэліцкага раёна назіраецца станоўчая тэндэнцыя»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, 24 красавіка наведваючы Гродзенскую вобласць, адзначыў як моцныя, так і слабыя бакі ў рабоце. Вядома, нам усім ёсць куды расці, а значыць — нельга спыняцца, — падкрэслівае старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.

У эканоміцы Карэліцкага раёна назіраецца станоўчая тэндэнцыя. Так, валавая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі  ў першым квартале склала 111,3%. Аднак ёсць і недахопы — зніжэнне дойнага пагалоўя і падзеж жывёлы. Пры гэтым веды і вопыт у нас ёсць, галоўнае — прытрымлівацца тэхналагічных рэгламентаў утрымання і кармлення жывёлы. Сітуацыя ў раённай прамысловасці таксама дэманструе добрыя тэмпы — 125,9%. Па-ранейшаму застаюцца актуальнымі праблемы, звязаныя з рамонтам і станам мясцовых аўтамабільных дарог. Прэзідэнт паставіў задачу ў самыя кароткія тэрміны выправіць сітуацыю. Напрыклад, у Карэліцкім раёне ў бягучым годзе плануецца адрамантаваць 11 км мясцовых аўтамабільных дарог. У завяршэнне размовы Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што лепш ваяваць у полі, чым на вайне, а таму галоўная задача кожнага кіраўніка — забяспечыць эканоміку.

Іна ЛЕЙКА