В Кореличском районе готовность кормоуборочных комбайнов составляет 70%

Руплівы гаспадар рыхтуе тэхніку загадзя. Не за  гарамі касавіца, таму сельскагаспадарчыя прадпрыемствы актыўна рыхтуюць кормаўборачную тэхніку.

Па інфармацыі спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, да 9 мая ў раёне плануюць выйсці на 95% гатоўнасці тэхнікі для нарыхтоўкі кармоў. Прадпрыемствамі раёна падрыхтавана да работы 23 з 33 кормаўборачных камбайнаў (70%), 26 з 53 трактарных касілак (49%), 26 з 46 трактарных грабель (57%), 19 з 38 прэс-падборшчыкаў для сена і саломы (50%), 83 з 97 прычэпаў для перавозкі сянажнай масы (86%), 12 з 75 збожжаўборачных камбайнаў (16%). На 100% выканана падрыхтоўка абмотчыкаў рулонаў і самаходных касілак.

Сяргей СТОЛЯР