Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы №3 сустрэліся з калектывам ДУ «Карэліцкая раённая ветэрынарная станцыя».

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Нэлі Маісеенка распавяла аб рабоце па захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і фарміраванні патрыятызму.

—Ні ў адной іншай краіне не было арганізавана такога масавага партызанскага руху, — нагадала Нэлі Аляксандраўна.


Выступоўца звярнула ўвагу і на расследаванне крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа, якое праводзіцца пракуратурай Беларусі:

— Адкрываюцца новыя факты пра зверствы, якія праводзіліся захопнікамі на нашай тэрыторыі. Раней мы ведалі пра чатыры спаленыя вёскі, цяпер, дзякуючы расследаванню, маюцца факты пра 12 цалкам спаленых вёсак і 32 пацярпелыя вёскі і хутара Карэліччыны.

Па словах выступоўцы, мы абавязаны распавядаць дзецям праўду пра вайну, да помнікаў і мемарыялаў не павінна зарастаць народная сцежка.

Дырэктар ЦСАН Карэліцкага раёна Інэса Сямібратава распавяла аб сацыяльнай падтрымцы сем’яў. Так, у рэспубліцы для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадугледжана 11 відаў дзяржаўных дапамог. Самая значная з якіх — дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Распавяла Інэса Мікалаеўна і аб дапамогах, якія дзяржава гарантуе пры нараджэнні дзяцей, а таксама аб тым, хто і пры якіх умовах можа атрымаць сямейны капітал і на якія мэты ён можа быць выкарыстаны.

Першы намеснік начальніка Карэліцкага РАНС Сяргей Бунчук распавёў пра бяспеку на вадзе, небяспеку лясных і палявых пажараў, патлумачыў розніцу паміж абмежаваннем і забаронай наведвання лесу. Нагадаў выратавальнік і пра бяспеку дзяцей на канікулах:

— Летам працуе шмат лагераў на базе школ, дзіцячых садкоў. Старайцеся, каб вашы дзеці не заставаліся без нагляду. Растлумачце ім, што можна рабіць, што нельга.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара