В КСУП “Царюка” зеленая жатва близится к завершению

На Карэліччыне працягваецца корманарыхтоўчая кампанія-2023 з траў першага ўкосу. Якімі тэмпамі праходзіць касавіца ў КСУП “Царука”, даведаліся, пабываўшы на палях сельгаспрадпрыемства.

Для поўнага забеспячэння ўсяго пагалоўя якаснымі кармамі ярэміцкім аграрыям неабходна плённа папрацаваць. Усяго неабходна нарыхтаваць 14,5 тыс. тон сенажу, 920 тон сена, 14,3 тыс.тон сіласу.

На сённяшні дзень касавіца на ярэміцкіх палетках у самым разгары. Па стане на 7 чэрвеня скошана 800 га, альбо 53% ад запланаванага. Закладзена 3,317 тоны сенажу. Цяпер аграрыі актыўна нарыхтоўваюць сена, для чаго склаліся ідэальныя ўмовы надвор’я.

Механізатар Міхаіл Бразоўскі

Безумоўна, для таго, каб справіцца з планамі корманарыхтоўкі, неабходна мець дастатковую колькасць тэхнікі. “Царука” ёю поўнасцю забяспечана.

— Сельгаспрадпрыемства мае дастатковае корманарыхтоўчае звяно тэхнікі, якое было добра падрыхтавана да гарачай пары. Аднак бываюць розныя сітуацыі, і тэхніка часам псуецца. Але інжынерная служба заўсёды трымае руку на пульсе, і таму непаладкі ўхіляюцца хутка і якасна, — адзначыў галоўны аграном Сяргей Гушчэня і дадаў, што касавіцу плануюць завяршыць да 15 чэрвеня.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара