Сонечна, радасна, класна – лета пройдзе не дарэмна!

Пад такім дэвізам праходзіць сёлета рэспубліканская акцыя “Правільнае лета”. Да рэалізацыі гэтай акцыі з вялікім энтузіязмам і захапленнем далучыліся выхавацелі і 20 хлопчыкаў і дзяўчынак дзіцячага аздараўленчага лагера “Следапыты”, які працаваў на базе Жухавіцкай сярэдняй школы з 01 па 26 чэрвеня.

Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці лагера былі ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Выхаванцы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім экскурсійным марафоне “Дзіцячы аўтапоезд”. Была арганізавана экскурсія на радзіму Якуба Коласа ў музей-сядзібу “Акінчыцы”. Да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні быў праведзены кіналекторый “Вяртанне ў Хатынь”. Сумесна з работнікамі аддзела культуры і вольнага часу “Жухавіцкі дом культуры” выхаванцы здзейснілі экскурс у гісторыю сваёй малой радзімы “Зялёныя святкі”, наведалі інтэрактыўную кніжную выставу “У госці да продкаў”. Важнае месца займалі мерапрыемствы, прызначаныя да Года міру і стварэння. Выхаванцы пабывалі на МТФ “Вялікія Жухавічы”, на лініі па перапрацоўцы насення рапсу. Надзялялася ўвага і фарміраванню працоўных навыкаў выхаванцаў. У рамках выставы-панарамы “ Рацэпты карысных канікул” была праведзена акцыя ”Мы ў адказе за ўсё на планеце”. Фарміраванню прававой культуры садзейнічала сустрэча з супрацоўнікамі РАНС, спартыўна-гульнявая праграма” Дарожная азбука”. На прафілактыку супрацьпраўных паводзін была накіравана сустрэча выхаванцаў з участковым інспектарам РАУС  Заблоцкім А.А.

Вялікая ўвага надзялялася захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей. Паказаць свой спрыт, праявіць свой спартыўна дух дзеці змаглі ў час правядзення спартыўнай гульні “Вясёлы следапыт”, спартыўна-гульнявой праграмы “Заалагічныя забегі”.

Сапраўды, мерапрыемствы ў лагеры праходзілі сонечна, радасна, класна. А галоўнае – з карысцю і клопатам аб нашых дзецях, бо дзяцінства павінна быць шчаслівым і бяспечным.

Ліннік Марына Анатольеўна,

начальнік лагера “Следапыты” ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Карэліцкага раёна