Кто в ответе за переполненные мусорки?

Перапоўненыя скрыні для смецця ў населеных пунктах з’яўляюцца сур’ёзнай праблемай, якая можа прывесці да забруджвання навакольнага асяроддзя і пагаршэння якасці жыцця жыхароў. Смецце, якое трапляе ў скрыні, можа ўтрымліваць небяспечныя рэчывы, а таксама бактэрыі і вірусы. Гэта, як правіла, выклікае праблемы са здароўем у людзей, негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе.

Для вырашэння гэтай праблемы неабходна праводзіць рэгулярныя ўборкі і ачыстку смеццевых бакаў. Што, напрыклад, забыліся зрабіць карэліцкія камунальнікі. Усе выхадныя жыхары і госці райцэнтра назіралі непрывабную карціну: адна са скрыняў на вуліцы Гагарына, недалёка ад берага Руткі, была да краёў запоўненая смеццем. Адходы не змясціліся ў сметніцу і валяліся прама каля лаўкі.

Па словах майстра па добраўпарадкаванні Карэліцкага РУП ЖКГ Мікалая Яўсея, смецце са скрыняў у райцэнтры збіраюць у панядзелак, сераду і пятніцу, смецце ля скрыні з’явілася пасля выхадных, калі камунальнікі не працуюць.

Адказнасць за поўныя скрыні смецця ляжыць не толькі на супрацоўніках ЖКГ, але і на жыхарах пасёлка. Гэта не складана. Замест таго, каб спрабаваць пакласці чарговую бутэльку ў запоўненую скрыню, прагуляцца да наступнай. Таксама не варта кідаць смецце прама сабе пад ногі, бо кожны хоча жыць у чыстым пасёлку, а добрае, вядома, пачынаецца з сябе.

Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара