У Карэліцкім раёне ўбрана 55% плошчаў зерневых і зернебабовых культур (+інфаграфіка па гаспадарках)

На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 55% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.

Зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 9521 га. Намалочана 55973 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 58,8 ц/га.

Яравы ячмень убраны на 1981 га (78% ад плана), намалочана 13076 т пры сярэдняй ураджайнасці 66 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 3588 га (91%), намалочана 14726 т пры сярэдняй ураджайнасці 41 ц/га.

Аграрыямі Карэліччыны прададзена 2511 тон масланасення рапсу, у тым ліку 968 тон у лік дзяржзаказу (заказ выкананы на 102%).

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 12,15 ц кармавых адзінак.

Нарыхтавана 4308 т сена — 47% да плана, 115770 т сенажу — 71% (у тым ліку з кансервантамі 109230 т) і 2614 т сіласу — 2%.

Лён выцераблены на 1930 га, што складае 90% уборачнай плошчы.