Алена Пасюта, старшыня абласнога Савета дэпутатаў: «Толькі разам мы можам зрабіць так, каб былі ў нас і мір, і лад, і дабрабыт, і духмяны хлеб на стале ў кожнай хаце»

photo_2023-09-23_14-42-16.jpg

Алена Пасюта, старшыня абласнога Савета дэпутатаў: 

– Гродзеншчына – што ні край, то рай. Сёння мы ўбачылі, наколькі яна прыгожая, утульная, калі шлі і глядзелі на падвор’і, што падрыхтавалі да «Дажынак» раёны нашай вобласці. Галоўная мэта была – паказаць свае народныя традыцыі, свае брэндавыя святы і мерапрыемствы. І яна дасягнута: мы ўбачылі сапраўдны кірмаш святаў. Вельмі цікава і прыемна было назіраць за тым, як моладзь, дзеці таксама ўдзельнічаюць у  прадстаўленнях на кожным падвор’і. Гэта значыць, што традыцыі пераймаюцца, перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Сёння хочацца пажадаць усім дабрабыту, таму што «Дажынкі»  звязаны з хлебам. А хлеб – гэта род, а род – гэта народ. І толька разам, у народным адзінстве, мы можам зрабіць жыццё наша шчаслівым і багатым, каб былі ў нас і мір, і лад, і дабрабыт, і духмяны хлеб на стале ў кожнай хаце.