Геннадий Шатуев: «Мы в ответе за жизнь и здоровье наших людей»

У Карэліцкім раёне ў бягучым годзе знізілася колькасць загінулых ад знешніх фактараў з 13 да 9 чалавек. У аснове папярэджання траўміравання і гібелі ляжыць прафілактыка няшчасных выпадкаў, — лічыць старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.

У бягучым годзе зафіксавана зніжэнне колькасці загінулых на вадзе і параненых у дарожна-транспартных здарэннях. Аднак колькасць траўміраваных на вытворчасці рэзка ўзрасла — з 5 да 11 чалавек, у тым ліку адзін чалавек загінуў. Прычынамі няшчасных выпадкаў часта становяцца парушэнні правілаў аховы працы самім пацярпелым, недахопы ў арганізацыі рабочых месцаў, допуск пацярпелага да работы без правядзення стажыроўкі, парушэнні правілаў дарожнага руху пацярпелым.

— Мы адказваем за жыццё кожнага чалавека ў раёне, — падкрэсліў Генадзій Шатуеў. — Недапушчальна, каб да працы прыцягваўся чалавек, які знаходзіцца ў стане ап’янення. За гэта персанальную адказнасць нясе кіраўнік прадпрыемства. Элементарныя рэчы — спецадзенне і абутак — павінны быць у кожнага чалавека. Людзі ўбачаць, што пра іх клапоцяцца, і ў выніку могуць памяняць сваё стаўленне да аховы працы і ўласнай бяспекі.

Іна ЛЕЙКА