Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока: «Прыняць удзел у выбарах – гэта вялікае права грамадзяніна краіны»

Наступны год для нас, беларусаў, пачнецца з сур’ёзнай і значнай грамадска-палітычнай падзеі. 25 лютага ў краіне пройдзе Адзіны дзень галасавання, падчас якога будуць сфарміраваны новыя саставы Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама выбраны дэпутаты мясцовых саветаў. У такім фармаце выбары будуць праходзіць упершыню.

Мы будзем адначасова выбіраць дэпутатаў усіх узроўняў, а затым фарміраваць вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя — Усебеларускі народны сход, — адзначае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока.

Падрыхтоўка да будучага электаральнага перыяду ўжо пачалася. Палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, мясцовыя органы ўлады ўключыліся ў гэтую працу. Ва ўсіх рэгіёнах ідуць сходы працоўных калектываў, канферэнцыі, на якіх праходзіць вылучэнне прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі.

Прыняць удзел у выбарах – гэта вялікае права грамадзяніна краіны. Гэта трэба разумець. Бо мы галасуем за нашу будучыню, за будучыню нашых дзяцей. Ад таго, як пройдуць выбары і хто ўвойдзе ў састаў органаў заканадаўчай улады, напрамую залежыць далейшае развіццё нашай дзяржавы, а значыць камфорт і дабрабыт усіх нас. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, важна, каб у новы састаў Парламента прыйшлі ў першую чаргу людзі, якія з’яўляюцца патрыётамі сваёй краіны, на справе даказалі, што яны сэрцам за Беларусь і хочуць, каб наша краіна была свабоднай і незалежнай. Гэтыя словы ў поўнай меры можна аднесці і да ўсяго дэпутацкага корпуса.

Як член Савета Рэспублікі, я сустракаюся з рознымі людзьмі, ведаю іх настрой і сітуацыю ў рэгіёне. Хачу адзначыць, што людзі разумеюць важнасць электаральнай кампаніі, сваю адказнасць перад дзяржавай і гатовы падтрымаць тых кандыдатаў, каго будуць лічыць годнымі.