Жители Кореличского района продолжают обращаться на прямые линии в райисполком. Чем помогает исполнительная власть?

Працягваецца практыка правядзення “прамых ліній” у суботнім фармаце з прадстаўнікамі кіраўніцтва раёна.

Жыхарка Навагрудскага раёна, у якой у вёсцы Моладава Карэліцкага раёна ёсць лецішча, паскардзілася на падтапленне ўчастка. Сіламі Карэліцкага ДРБУ-158 пракапана водаадводная канава, якая паспрыяе адводу ліўнёвых вод.

Станам участка дарогі Варонча-Цырын занепакоена жыхарка аграгарадка Варонча. Жанчына часта карыстаецца аўтобусам, а з-за вялікай колькасці ям паездка становіцца некамфортнай. Просьбу пачулі, і дарожнікі аператыўна правялі грэйдзіраванне праблемнага ўчастка дарогі.

Жыхар г.п. Карэлічы прасіў звярнуць увагу на тое, што паблізу дома № 12 па 2-м завулку Чапаева ў райцэнтры патрабуецца асвятленне. Спецыялісты зрабілі заключэнне, што ў жылым сектары сапраўды не хапае святла, і неўзабаве па названым адрасе ўстанавілі ліхтар. Таксама мужчына прасіў заасфальтаваць дваровую тэрыторыю завулка. Яму адказалі, што ў жніўні бягучага года ў двары быў праведзены ямачны рамонт, і паколькі асфальтабетоннае пакрыццё знаходзіцца ў здавальняючым стане, асфальтаванне ў бліжэйшы час не плануецца.

Іна ЛЕЙКА