Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с коллективом учреждения «Музей «Замковый комплекс «Мир»

Тэмай сустрэчы стала электаральная кампанія 2024 года, якая пройдзе па новых правілах.

— У наступным годзе, 25 лютага, у нашай краіне ўпершыню пройдзе Адзіны дзень галасавання, калі адначасова будуць выбірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, — адзначыў Яўген Мікалаевіч.

У перыяд галасавання людзі ў розных акругах будуць атрымліваць розную колькасць бюлетэняў. Так, сельскія жыхары атрымаюць па чатыры бюлетэні: за кандыдата ў Палату прадстаўнікоў, у абласны, раённы і сельскі Саветы дэпутатаў адпаведна.

Распавёў Яўген Чычкан і аб парадку вылучэння кандыдатаў. Існуе тры формы вылучэння — ад адной з чатырох палітычных партый, ад працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў, які будзе ажыццяўляцца зарэгістраванай ініцыятыўнай групай, члены якой абавязаны мець пры сабе пасведчанне.

— Прашу кожнага з вас прыйсці і зрабіць свой усвядомлены выбар — рэзюмаваў Яўген Чычкан. — Не важна, калі вы гэта зробіце — у перыяд правядзення датэрміновага галасавання або 25 лютага. Важна, каб кожны аддаў свой голас за таго кандыдата, каго ён лічыць годным.