Александр Шкадов встретился с коллективом Ворончанского филиала ОАО «Гродненский ликеро-водочный завод»



Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў правёў сустрэчу з калектывам Варанчанскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”. Галоўнай тэмай гутаркі стала выбарная кампанія, якая адбудзецца ў лютым бягучага года. Аляксандр Віктаравіч расказаў супрацоўнікам філіяла аб зменах у выбарчым працэсе, асобна спыніўшыся на плюсах правядзення Адзінага дня галасавання, калі адначасова выберуць дэпутатаў сельскіх, раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў і Парламента:

— Правядзенне выбараў у адзін дзень дапаможа зменшыць фінансавыя страты, якія дзяржава выдзяляе на правядзенне электаральнай кампаніі. Таксама лягчэй будзе працаваць людзям, якія задзейнічаны падчас выбараў.

Завяршаючы сваю прамову, Аляксандр Шкадаў заклікаў прысутных выканаць свой грамадзянкі абавязак і прыйсці на выбары:

— Выбраныя дэпутаты павінны будуць дапамагчы грамадзянам сваёй акругі вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць. Ніхто не хавае, што гэтыя праблемы ёсць, але важна, каб мы самі справіліся з імі сваімі сіламі, унутры сваёй краіны.