Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Карэліцкага раёна на 2024 год

У 2024 годзе спаўняецца:

145 гадоў з дня нараджэння яўрэйскага паэта Рольніка Іосіфа (нар. у 1879 г., в. В. Жухавічы Карэліцкага раёна – 1955 г.).

85 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, сатырыка, гумарыста Шыбута Паўла Уладзіміравіча (нар. у 1939 г., в. Палужжа Карэліцкага раёна).

100 гадоў з дня нараджэння ўдзельніка партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, партызана атрада “Кастрычнік” Белуша Міхаіла Андрэевіча (нар. у 1924 г., в. Руда Ліпічанская Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці – 1944 г.). Пахаваны ў брацкай магіле ў г.п.Карэлічы.

 120 гадоў з дня нараджэння беларускага графіка, жывапісца Васілеўскага Мікалая Пятровіча  (нар. у 1904 г., пасля Першай cусветнай вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна – 1938 г.).

125 гадоў з дня нараджэння ўдзельнiка рэвалюцыйнага руху ў Расii, камсамольца і партыйнага дзеяча Акуліка Міхаіла Андрэевіча (нар. у 1899 г., в. Баранавічы Карэліцкага раёна – 1938 г.).

80 гадоў з часу стварэння  Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (1944 г.).

105 гадоў з дня нараджэння Ждановіча Васіля Сцяпанавіча (нар. у 1919 г., ур. в. Болбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобл. – 1994 г.), беларускага партыйнага і савецкага дзеяча. У 1965-1969 гг. – першы сакратар Карэліцкага райкама КПБ.

50 гадоў з часу заснавання  ААТ “Карэлічы-Лён” (1974 г.).

Студзень

05.01. – 70 гадоў з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1988 г.) Яроцкай Ларысы Васільеўны (нар. у 1954 г., в. Заполле Карэліцкага раёна).

05.01. – 85 гадоў з дня нараджэння Моката Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1939 г., в. Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна – 1984 г.). Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1973 г.). Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

10.01. – 85 гадоў з дня нараджэння кандыдата гістарычных навук, дацэнта Тананкі Васіля Васільевіча (нар. у 1939 г., в. Аюцавічы Карэліцкага раёна – 1998 г.).

12.01. – 85 гадоў з дня нараджэння правазнаўцы, юрыста Сянюты Леаніда Якаўлевіча (нар. у 1939 г., в. Лукі Карэліцкага раёна).

Люты

 03.02. – 95 гадоў з дня нараджэння Юшко Яўгеніі Іосіфаўны (нар. у 1929 г., в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна – 2013 г.). Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966 г.).

14.02. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне малекулярнай спектраскапіі і фотахіміі, доктара фізіка-матэматычных навук, дацэнта, прафесара Араб’я Сяргея Міхайлавіча (нар. у 1954 г., в. Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна).

13.02. – 80 гадоў Карэліцкай раённай газеце “Полымя” (1944 г.).

Сакавік

08.03. – 125 гадоў з дня нараджэння Трусевіча Аляксандра Васільевіча (нар. у 1899 г., в. Паланая Карэліцкага раёна – 1977 г.),  беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра артылерыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.

21.03. – 125 гадоў з дня нараджэння Ільінскага Міколы (Мікалай Канстанцінавіч; нар. у 1899 г., г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1943 г.). Тэатральны дзеяч, драматург, акцёр, літаратар.

Красавік

6(18).04. – 210 гадоў з дня нараджэння Тышкевіча Яўстафія Піевіча (1814 – 1873 гг.), беларускага гісторыка, археолага, этнографа, краязнаўцы, музеязнаўцы, ганаровага члена Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута, заснавальніка і старшыні Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў гарадзішча ў г.п. Мір Карэліцкага раёна.

18.04. – 95 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту, доктара тэхнічных навук, прафесара Леановіча Івана Іосіфавіча (нар. у 1929 г., в. Цырын Карэліцкага раёна – 2018 г.).

Май

 04.05. – 225 гадоў з дня нараджэння Бохвіца Фларыяна (нар. у 1799 г., г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1856 г.), вучонага ў галіне філасофіі, асветніка, пісьменніка.

05.05. – 80 гадоў з дня нараджэння Багушэвіча Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1944 г., в. Паланая Карэліцкага раёна — 2020 г.), кандыдата сельскагаспадарчых навук, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

14.05. – 75 гадоў з дня нараджэння Піскуна Георгія Іванавіча (нар. у 1949 г., в. Баяры Карэліцкага раёна), доктара сельскагаспадарчых навук, дацэнта.

20.05. – 80 гадоў з дня нараджэння Кікеля Паўла Васільевіча (нар. у 1944 г., в. Браносава Карэліцкага раёна), беларускага філосафа, доктара філасофскіх навук, доктара матэматычных навук, дацэнта, прафесара, педагога, паэта, выдатніка адукацыі Беларусі.

20.05. – 75 гадоў з дня нараджэння Жука Анатоля Аляксандравіча (нар. у 1949 г., в. Ярэмiчы Карэліцкага раёна – 2009 г.), беларускага акцёра, пісьменніка, кінасцэнарыста, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980 г.).

23.05. – 55 гадоў з часу ўтварэння УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” (1969 г.).

25.05. – 85 гадоў з дня нараджэння Стомы Мікалая Андрэевіча (нар. у 1939 г., в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна – 1993 г.), беларускага мастака-плакатыста.

25.05. – 75 гадоў з дня нараджэння Баранавай Лідзіі Іванаўны (нар. у 1949 г., в. Мядзвядка Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, дацэнта БДПУ імя М. Танка.

Чэрвень

04.06. – 85 гадоў з дня нараджэння Акуліка Аляксандра Канстанцінавіча (нар. у 1939 г., в. Баранавічы Карэліцкага раёна – 2020 г.), беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, педагога, публіцыста, журналіста, лаўрэата рэспубліканскай прэміі саюза журналістаў “Залатое пяро”.

06.06. – 75 гадоў з дня нараджэння Бухаўца Алега Рыгоравіча (нар. у 1949 г., в. Аюцавічы Карэліцкага раёна), расійскага і беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

Ліпень

07.07. – 90 гадоў з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1982 г.) Грыбок Зінаіды Паўлаўны (нар. у 1934 г., в. Падгайна Карэліцкага раёна – 2023 г.).

09.07. – 85 гадоў з дня нараджэння Бухаўца Аляксандра Пятровіча (нар. у 1939 г., в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна). Беларускі вучоны, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

11.07. – 75 гадоў з дня нараджэння Ламана Пятра Аляксандравіча (нар. у 1949 г., в. Маласельцы Карэліцкага раёна), беларускага акцёра, празаіка, паэта. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Верасень

17.09. – 85 гадоў з дня вызвалення мястэчка Карэлічы Навагрудскага павета ад польскай акупацыі часцямі Чырвонай Арміі (1939 г.).

20.09. – 85 гадоў з дня нараджэння Яхант Алены Пятроўны (нар. у 1939 г., в. Сянежыцы Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, краязнаўца. У 1963 – 1968 гг. настаўнічала на Карэліччыне. З 1968 г. працавала ў СШ № 4 г. Баранавічы, дзе стварыла народны літаратурна–краязнаўчы музей імя В. Таўлая.

20.09. – 80 гадоў з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі (1944 г.).

Кастрычнiк

15.10. – 100 гадоў з дня нараджэння Мацко Аляксандра Мікалаевіча (нар. у 1924 г., в. Пагарэлка Карэліцкага раёна – 2001 г.), беларускага гісторыка, педагога, грамадскага дзеяча, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.

Лістапад

24.11. – 135 гадоў з дня нараджэння ізраільскага дзяржаўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча, пісьменніка, паэта, трэцяга Прэзідэнта Ізраіля (21 мая 1963 г. – 24 мая 1973 г.) Залмана Шазара (пры нараджэнні Шнэер Зальман Рубашоў) (нар. у 1889 г., г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1974 г.).

Снежань

 20.12. – 125 гадоў з дня нараджэння Царука Уладзіміра Зянонавіча (нар. у 1899 г., в. Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна – 1957 г.), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі.

24.12. – 240 гадоў з дня нараджэння Даленга-Хадакоўскага Зарыяна Якаўлевіча (сапр. Чарноцкі Адам; нар. у 1784 г., в. Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці – 1825 г.). Славяназнавец,      адзін з пачынальнiкаў беларускай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі. У 1807-1809 гг. служыў каморнікам і эканомам у маёнтку графа Ю. Несялоўскага ў в. Варонча Карэліцкага раёна.

28.12. – 80 гадоў з часу адкрыцця Карэліцкай раённай бібліятэкі (1944 г.).

Падрыхтавана Карэліцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай