«Дойти до каждого»: социальная служба отмечает 105-летний юбилей

5 студзеня адзначаецца 105-годдзе з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне. Галоўная задача работнікаў службы — клопат пра людзей. Як з ёй спраўляюцца на Карэліччыне, расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш.

Адрасная падтрымка грамадзян

У 2023 годзе дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена 852  грамадзянам на  суму 412, 85 тысячы рублёў, у тым ліку ў выглядзе штомесячных і аднаразовых сацыяльных дапамог — 151 грамадзяніну на суму 63,15 тысячы рублёў; сацыяльнай дапамогі для вяртання затрат на набыццё падгузнікаў — 688 грамадзянам на суму 340,21 тысячы рублёў; забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух  гадоў жыцця — 13 дзецям на суму 9,49 тысячы руб.

49 сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, атрымалі адрасную дапамогу на суму 61,05 тысячы рублёў, у тым ліку 20 шматдзетных сем’яў на суму 53,31 тысячы рублёў.

Штоквартальна спецыяліст упраўлення выступае перад супрацоўнікамі ЦСАН у школе сацыяльнага работніка, старастамі вёсак,  ідэалагічным актывам раёна па тэмах: «Што такое дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога і як яе атрымаць?», «Формы атрымання ДАСД. Механізм выплаты», «Дзяржаўная сацыяльная падтрымка малазабяспечаных грамадзян».

Падчас правядзення адзіных дзён інфармавання спецыялістамі ўпраўлення ў працоўных калектывах асвятляюцца пытанні прадастаўлення адраснай дапамогі. Матэрыялы па гэтым пытанні размешчаны на інфармацыйных стэндах сельскіх выканаўчых камітэтаў, СВК, устаноў аховы здароўя, паштовых аддзяленнях, арганізацый і прадпрыемстваў.

Дапамога сем’ям з дзецьмі

За 2023 год ва ўпраўленні назначана 99 дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, з іх: 17 дапамог у сувязі з нараджэннем дзіцяці; 16 дапамог жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці; 27 дапамог па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў; 12 дапамог сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; 22 дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў; 5 дапамог па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў.

Пры назначэнні дапамог расказваюць заяўніку аб правах і гарантыях сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Сумесна са спецыялістамі Карэліцкага сектара Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва пастаянна праводзіцца маніторынг комплекснай рэалізацыі сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, права на дзяржаўныя дапамогі.

Пра пенсіянераў — мовай лічбаў

На 1 снежня 2023 года ў Карэліцкім раёне налічвалася 6300 пенсіянераў, у тым ліку — 4215 жанчын і 2085 мужчын. З іх атрымліваюць пенсіі: па ўзросце — 5053 чалавекі, па інваліднасці — 717, з выпадку страты кармільца — 204, за выслугу гадоў — 162, сацыяльныя — 140, за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь — 6.

Сярэдні памер пенсіі складае 687,37 рубля.

На Карэліччыне працуе 1127 пенсіянераў.

Што датычыць узросту, то пенсіянераў ад 70 да 79 гадоў у нашым раёне — 1533 чалавекі, ад 80 да 89 гадоў — 1061, ад 90 да 100 гадоў — 234. Старажылаў ва ўзросце ад 100 гадоў і старэйшых — 5 чалавек.

Калектыўныя дагаворы

Адным з асноўных накірункаў у сферы аплаты працы з’яўляецца рост намінальнай заработнай платы работнікаў ва ўсіх арганізацыях раёна. Намінальная сярэдняя заработная плата ў цэлым па раёне за студзень-лістапад склала 1448,6 рубля, у тым ліку за лістапад 1556,2 рубля.  Тэмп росту заработнай платы склаў 122,5%, за лістапад — 117,5%. Выплата заработнай платы арганізацыямі раёна праводзіцца своечасова, у тэрміны, устаноўленыя калектыўнымі дагаворамі.

З мэтай сацыяльнай абароны работнікаў, стварэння неабходных прававых, эканамічных, бытавых і арганізацыйных умоў і гарантый у раёне заключана і дзейнічае 67 калектыўных дагавораў (14 — у рэальным сектары эканомікі, 42 — у бюджэтных арганізацыях, 11 — у малых прадпрыемствах) і чатыры пагадненні, у тым ліку адно раённае Пагадненне паміж Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам, наймальнікамі Карэліцкага раёна і Карэліцкім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў і тры галіновых: у сферы адукацыі, культуры і сельскай гаспадаркі. Усе калектыўныя дагаворы праходзяць экспертызу і рэгіструюцца ў аддзеле працы і заработнай платы ўпраўлення.

Занятасць насельніцтва

За студзень-лістапад 2023 года ў службу занятасці звярнулася 392 чалавекі, з іх пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных 56 грамадзян, аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 360 грамадзянам, у тым ліку 45 беспрацоўным.

На 1 снежня 2023 года арганізацыямі раёна былі заяўлены ў службу занятасці звесткі аб наяўнасці 336 вакантных месцаў, з іх — 166 для рабочых. На ўліку ў службе занятасці састаяла 16 чалавек, з іх 10  беспрацоўных.

Службай занятасці забяспечана часовая занятасць у выглядзе аплачваемых грамадскіх работ больш як 100 чалавекам. Пастаянна змяняецца пералік прафесій (спецыяльнасцей) прафесійнага навучання беспрацоўных з улікам патрэбаў рынку працы. Прафесійнае навучанне беспрацоўных у асноўным арыентавана на рабочыя прафесіі.

Адным з важных накірункаў палітыкі ў сферы садзейнічання занятасці насельніцтва з’яўляецца падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы. Беспрацоўныя грамадзяне, выкарыстаўшы дзяржаўную падтрымку, атрымліваюць субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцкай дзейнасці.

У перыяд пошуку работы ці навучання па накіраванні ўпраўлення беспрацоўным грамадзянам прадастаўляюцца сацыяльныя гарантыі ў выглядзе дапамог па беспрацоўю, па цяжарнасці і родах, на пахаванне, стыпендый, матэрыяльнай дапамогі, кампенсуючых выплат, субсідый, а таксама кампенсацый расходаў на пераезд у іншую мясцовасць з мэтай працаўладкавання.

Для набыцця моладдзю практычнага працоўнага вопыту ў вольны ад вучобы час арганізавана часовая працоўная занятасць больш як 100 навучэнцаў і студэнтаў.

Сёння наша жыццё няпроста ўявіць без функцыянавання Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія закліканы аказваць дапамогу і падтрымку грамадзянам, якія ў гэтым маюць патрэбу. Аб яго дзейнасці паведаміла дырэктар ДУ «ЦСАН Карэліцкага раёна» Інэса Сямібратава.

Сацыяльная дапамога

Па-ранейшаму запатрабаваныя паслугі сацыяльнага работніка на даму і сядзелкі. Сацыяльным абслугоўваннем на даму ахоплена 122 населеныя пункты Карэліцкага раёна. Паслугі сацыяльных работнікаў атрымліваюць 448 чалавек. Паслугі сядзелкі прадастаўлены 26 непрацаздольным грамадзянам, 8 грамадзянам — паслугі дзённага нагляду, 24 грамадзян атрымалі паслугі персанальнага асістэнта. Кошт гадзіны паслуг сацыяльнага работніка — 75 капеек, сядзелкі — 1,16 рубля.  Паслугі няні прадастаўляюцца чатыром сем’ям (двум сем’ям з двайнятамі, двум  сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў).

Працуе салон «Міласэрнасць», куды ў якасці бязвыплатнай дапамогі паступае адзенне і абутак для маючых патрэбу малазабяспечаных грамадзян ад насельніцтва, замежная гуманітарная дапамога.

Арганізавана работа сацыяльнай пральні, аказваюцца паслугі цырульніка, у вясенне-асенні перыяд — пакос травы.

Прымаюцца меры па развіцці сацыяльнага абслугоўвання. Функцыянуюць 9 клубаў і 10 гурткоў для грамадзян пажылога ўзросту  і інвалідаў, іх наведваюць 109 грамадзян пажылога ўзросту і 48 інвалідаў.

Працуе рэабілітацыйна-працоўная майстэрня па  дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

На базе двух аддзяленняў дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і дзённага знаходжання для інвалідаў з дапамогай работы рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні арганізавана рэалізацыя вырабаў, зробленых наведвальнікамі аддзяленняў.

Інавацыйныя формы работы

Пэўная работа праводзіцца па расшырэнні асартыментнага пераліку сацыяльных паслуг, укараненні новых форм сацыяльнага абслугоўвання. На тэрыторыі раёна адкрыты і функцыянуюць два «Дамы ўзаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі», чатыры «прыёмных» і «гасцявых сем’яў», чатыры замяшчальныя сям’і.

На двух участках абслугоўвання сацыяльных работнікаў г.п.  Карэлічы і агр. Турэц аказваліся паслугі ў форме «Санаторый на даму», паслугі атрымалі 14 грамадзян.

Функцыянуе Дом сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян з ліку асоб старэйшых за 80-гадовы ўзрост на чатыры ложка-месцы.

Сацыяльная падтрымка

Згодна з Палажэннем аб парадку забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 11.12.2007 № 1722 і Дзяржаўным рэестрам пераліку тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, у 2023 годзе  інвалідам І і ІІ груп выдадзена 152 адзінкі тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.

 

Надзея АКІМІНА, інспектар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна: 

— З  2017 года дзейнічае сацыяльны стацыянарны пункт на базе Мірскага сельвыканкама, які абслугоўвае жыхароў Мірскага і Жухавіцкага сельсаветаў. Гэта 44 чалавекі, у іх ліку адзінокія, адзінока пражываючыя грамадзяне сталага ўзросту, інваліды І і ІІ груп.

Акрамя інспектара, працуюць пяць сацработнікаў і пяць сядзелак, у абавязкі якіх уваходзіць прыгатаванне ежы, дастаўка прадуктаў харчавання і лекаў, уборка памяшканняў, у зімовы час — уборка снегу, асенні — лістоты,  а таксама аказанне дапамогі ў нарыхтоўцы гародніны і садавіны на зіму.

Да таго ж аказваем інфармацыйна-кансультацыйныя паслугі.  Вяду прыём грамадзян — 480 чалавек звярнуліся з рознымі пытаннямі ў 2023  годзе.  Ім аказана дапамога кансультацыйнага і матэрыяльна-бытавога накірункаў.

У 2023 годзе ўстаноўлены святло-гукавыя ўстройствы і  аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі больш як 30 грамадзянам: адзінокім пажылым і інвалідам І і ІІ груп. У снежні восем шматдзетных сем’яў атрымалі 17 АПА.  Падчас работы назіральных камісій пры выяўленні парушэнняў даём заяўку ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна  для іх ліквідацыі.

За лічбамі — працаўнік

Галіна КАМЕЙКА, ветэран працы:

— Усё свядомае працоўнае жыццё прысвяціла галіне сацыяльнага забеспячэння. 38 гадоў і 9 месяцаў складае мой працоўны стаж. Дарэчы, з 1 верасня 1976 года па 26 снежня 2003 года працавала інспектарам. Налічвала пенсіі працаўнікам калгасаў імя Гастэлы, імя Жалезняковіча, «Ленінскі шлях», ад паляводаў і трактарыстаў да аграномаў і бухгалтараў. За лічбамі заўсёды бачыла чалавека-працаўніка.

Вялікую дапамогу ў прафесійнай дзейнасці аказвала старшы інспектар Марыя Сяргееўна Суднік, а таксама загадчык аддзела Вячаслаў Рыгоравіч Калтуноў і галоўны бухгалтар Святлана Мікалаеўна Скварада.

У той час не было камп’ютараў, а нашымі памочнікамі ў працы былі лічыльнікі  і вылічальныя машынкі.

Дваццаць гадоў як знаходжуся на заслужаным адпачынку. Хачу сказаць, што жыццё на пенсіі — гэта рух. Займаюся асабістай гаспадаркай і каля дому саджу кветкі — люблю працаваць і ўсё прыгожае на зямлі.

Адказнасць і ўважлівасць

Лідзія ГІГА, ветэран працы:

— 34 гады адпрацавала бухгалтарам-кантралёрам у аддзеле сацыяльнага забеспячэння райвыканкама. Кантралявала выплату пенсій, галоўнымі ў працы былі адказнасць і ўважлівасць. А кола  абслугоўваемых пенсіянераў было вялікім: жыхары Міра, Сімакава, Аюцавіч, Варончы і іншых населеных пунктаў.

Працавала разам з Марыяй Іосіфаўнай Кабзарэнка, Валянцінай Станіславаўнай  Арцюх, Аленай Паўлаўнай Хамко і галоўным бухгалтарам Святланай Мікалаеўнай Скварада.  Стараліся працаваць адказна і з поўнай аддачай, імкнуліся не дапускаць памылак. За нашай штодзённай карпатлівай працай — налічаныя пенсіі за гады працы многім жыхарам раёна.

Час змяніўся. Вось толькі не павінны мяняцца адносіны да працы. Сёння маладыя таксама павінны старанна працаваць. Чалавек жыве штодзённымі клопатамі, атрымлівае свой заробак і мацуе дабрабыт сям’і. Трэба думаць і пра старасць: пенсію пачынаем зарабляць у маладосці, а ў сталым узросце яе спажываць. Няхай усё і ва ўсіх атрымаецца.

Матэрыялы падрыхтавала Галіна Смалянка

Фота Сяргея Столяра