Работники сферы культуры Кореличского района подвели итоги 2023 года

Работнікі сферы культуры адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні маральных і эстэтычных каштоўнасцей грамадства, у захаванні і развіцці нацыянальнай культурнай спадчыны. Яны выконваюць найважнейшую місію па перадачы ведаў і традыцый ад пакалення да пакалення, выхаванню моладзі і фарміраванню культурных патрэб грамадзян.
У Карэлічах прайшло пашыранае пасяджанне сектара культуры Карэліцкага райвыканкама, дзе падвялі вынікі работы галіны.
У фае Маладзёжнага цэнтра культуры былі арганізаваны выставы работ навучэнцаў Карэліцкай і Мірскай дзіцячых школ мастацтваў, прадстаўлены экспазіцыі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі.













У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласного выканаўчага камітэта Сняжана Куратчык, упраўляючая ДУ “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна” Іна Ахрэмка і старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая.
З дакладам аб выніках работы галіны культуры Карэліцкага раёна за 2023 год і задачах на 2024 год выступіла загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская:
— На працягу ўсяго года дзейнасць клубных устаноў культуры Карэліцкага раёна была накіравана на арганізацыю вольнага часу насельніцтва, далучэнне да культурных каштоўнасцей, захаванне і развіццё культурнага патэнцыялу, гістарычнай спадчыны нашага раёна.


У 2023 годзе на бягучы і капітальны рамонт будынкаў устаноў культуры зрасходавана 132,8 тыс. руб., а за сродкі раённага суботніка і спонсараў з ліку арганізацый праведзены бягучы рамонт танцавальнай пляцоўкі на стадыёне «Юнацтва». Таксама набыта сцэна для летняй эстрады на агульную суму 144,3 тыс.
У 2023 годзе клубнымі ўстановамі было праведзена 1823 мерапрыемствы, пры плане 1190 (153,3%). Колькасць платных наведвальнікаў склала 36440 чалавек, пры плане 34951 (104% ад даведзенага паказчыка).


На 1 снежня 2023 г. у раёне працуе 94 клубныя фарміраванні, дзе займаецца 1112 чалавек. Доля насельніцтва, уцягнутага ў працу клубных фарміраванняў, складае 6,04% пры плане 6,01%, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам у Гродзенскай вобласці.
Асноўнымі мерапрыемствмі года сталі святы “Гонар і пашана па працы”, “Ну, блін, Масленіца!”, да Дню Перамогі “Мінулых гадоў жывая памяць”, да Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Мы табою ганарымся, краіна!”, мерапрыемствы ў рамках Дня народнага адзінства “З Днём міру і стварэння!”, святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, брэндавыя мерапрыемствы “Улассе ў Луках”, фестываль масак “Ярэміцкія маскі запрашаюць”, “Бульбяны разгуляй”, свята “Свіцязянская рагуля”, “Лён-фэст”, свята рыбака “Па шчупаковым загадзе”, “Петрапаўлаўскі фэст”, “MIR-ФЭСТ”.
Плённа працуе Карэліцкі Дом рамёстваў, дзе адраджаюцца традыцыйныя віды рамёстваў, вывучаецца вопыт папярэдніх пакаленняў і перадаецца майстэрства падрастаючаму пакаленню.

У 2023 годзе было праведзена 45 выстаў і выстаў-продажаў. Майстры Дома рамёстваў прадстаўляюць свае работы на рэгіянальных і рэспубліканскіх выставах і фестывалях.
Аб рабоце Карэліцкага раённага краязнаўчага музея расказаў старшы навуковы супрацоўнік Аляксей Караян:
— У 2023 годзе музей прыняў 6583 наведвальніка. Супрацоўнікамі музея праведзена 180 экскурсій, 15 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, прачытана 10 лекцый, арганізавана 14 выстаў. Экспазіцыйна-выставачная і культурна-адукацыйная дзейнасць установы накіравана на даследаванне і прапаганду гістарычнай і культурнай спадчыны. Праведзена плённая работа па стварэнні экспазіцыі “І памятаць балюча, і забыць нельга”, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя створана на аснове фондаў музея і была дапоўнена матэрыяламі, прадастаўленымі пракуратурай Карэліцкага раёна ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.


Музейны фонд на 1 студзеня 2024 года склаў 9685 адзінак захоўвання асноўнага фонду і 3606 прадметаў навукова-дапаможнага. З 2021 года ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2021-2025 гг. супрацоўнікамі музея праводзіцца работа па аблічбоўцы музейных прадметаў. На 1 студзеня 2024 года аблічбавана 3589 прадметаў, што складае 37,73% ад аб’ёму музейнага фонду.


Аб рабоце бібліятэчнай сістэмы Карэліччыны расказала намеснік дырэктара ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Алена Лісоўская:
— Бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 13 устаноў: раённая бібліятэка, Мірская гарпасялковая бібліятэка, 11 сельскіх бібліятэк. З мэтай арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання аддаленых населеных пунктаў распрацавана 9 маршрутаў. Бібліобус ажыццяўляе абслугоўванне жыхароў 29 населеных пунктаў. Колькасць выездаў склала 96. Паслугамі бібліобуса карыстаецца 357 чытачоў, кнігавыдача — 12767 экз.
Колькасць чытачоў складае 8652, кнігавыдача — 147690 экз. пры плане 141200 экз.. Колькасць наведванняў складае 82171, з іх рэальных — 41465, віртуальных — 35556.
Таксама прысутных азнаёмілі з вынікамі работы адззялення выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладного мастацтва ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў” і ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”.


— Паважаныя калегі, выслухаўшы сённяшнія даклады, хачу пажадаць вам не спыняцца на дасягнутым, — сказала намеснік начальніка упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжану Куратчык. — Неабходна ўвесь час быць у пошуку: шукаць новыя прыёмы і метады работы з насельніцтвам, спонсараў, сяброў. Нам заўжды ёсць куды імкнуцца.


Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан падзякаваў работнікам культуры за іх плённую няпростую працу:
— Вы заўжды імкнецеся ісці насустрач нам, зрабіць кожнае мерапрыемства святам для жыхароў і гасцей раёна.
Ганаровай граматай Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ўзнагародзілі намесніка дырэктара ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў” Вольгу Несцер.


Ганаровую грамату Карэліцкага райвыканкама атрымала намеснік дырэктара ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Валянціна Фурс.


За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровую грамату сектара кульуры і вольнага часу Карэліцкага райвыканкама ўручылі культарганізатару аддзела культуры і вольнага часу “Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры” дзяржаўнай установы “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Таццяне Папко, бібліятэкару аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Таццяну Мулярчык, настаўніку па класу балалайка ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў” Ігару Санчуку.

 


Падзячным пісьмом сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую і добрасумленную працу ў сферы культуры ўзнагародзілі інжынера дзяржаўнай установы “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Міхаіла Еўтуха, бібліятэкара Райцаўскай сельскай бібліятэкі Алену Захарчук, настаўніка аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў” Аляксандру Шапяленка, старшага навуковага супрацоўніка УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Аляксея Караяна, настаўніка па класе баяна аг. Райца Галіну Капура.
Ганаровай граматай Карэліцкай РА ГА “Беларускі саюз жанчын” узнагароджаны намеснік дырэктара ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Алена Лісоўская, загадчык аддзела метадычнай работы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Аксана Басюк.
Для ўзнагароджання запрасілі старшыню Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталлю Высоцкую. Грамату Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымала метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Наталля Казарэз.


Старшыня Карэліцкага райкама прафсоза работнікаў культуры, инфармацыі, спорту і турызму Наталля Казарэз уручыла падзякі бібліятэкару Малюшыцкай сельскай бібліятэкі Таццяне Шайпак і дырэктару ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў” Святлане Гавіне.