В Кореличском районе проводится прием граждан

22 сакавіка 2024 года з 12.00 да 13.00  начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Анатольевіч ПАЎЛОЎСКІ ў будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ў кабінеце 56 (3 паверх) будзе праводзіць прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне 3-04-14 па пытаннях ажыццяўлення кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый Карэліцкага раёна. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 2-12-55.

28 сакавіка 2024 года з 10.00 да 12.00 у ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» (г.п. Карэлічы, вул. 8 Сакавіка, 7) і з 12.00 да 13.00 у Карэліцкім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, д. 9, к. 47) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян і Дзень прававой асветы, прававой культуры па тэме: «Новаўвядзенні Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 2024» з удзелам прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Алега Сяргеевіча Галавача. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 8(01596) 7-11-20.