Вынікі абласнога чэленджу «Мова краіны маёй», прымеркаванага да Дня роднай мовы

Журы вызначыла 6 найлепшых відэаролікаў.

21 лютага ў нашай краіне адзначаўся Дзень роднай мовы. З нагоды гэтага Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда» запусцілі чэлендж.

Удзельнікам неабходна было запісаць тэматычны відэаролік на беларускай мове аб культурных, архітэктурных, гістарычных, спартыўных аб’ектах або сучасных і гістарычных выбітных асобах Гродзенскай вобласці, якія цікавыя моладзі.

Падводзім вынікі чэледжу. Журы вызначыла 6 найлепшых відэаролікаў.

1. Музычка Іван, ДУА «Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

2. Саковіч Канстанцыя,  ДУА «Гімназія №3 імя В. І. Соламавай г. Гродна»

 3. Шуруеў Даніл, ДУА «Корнадзьская базавая школа» Свіслачскага раёна

4. Якусік Аліса, ДУА «Путрышкаўская сярэдняя школа» Гродзенскага раёна

5. Лепешка Ксенія, ДУА «Шчорсаўская сярэдняя школа» Навагрудскага раёна

6. Мароз Маргарыта, ДУА «Гімназія №7 імя В.Ц. Калакольнікава г. Гродна»

Гродненская правда