25 апреля — День образования ОСВОД. Чем сегодня живет кореличская организация?

25 красавіка адной са старэйшых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь — Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб’яднанню “Беларускае рэспубліканскае аб’яднанне выратавання на водах” — спаўняецца 152 года. Напярэдадні гэтай падзеі пагутарылі са старшынёй Карэліцкай РА АСВОД Аляксандрам Кандрусікам.

На беразе возера Юбілейнае ў райцэнтры ляжыць свежы пясок — у самым разгары падрыхтоўка пляжа да новага купальнага сезона. Чакаюць свайго часу драўляныя арэлі і альтанкі. На вадзе пагойдваецца пара дзікіх качак.

— Вечарам тут шматлюдна, — расказвае Аляксандр Яўгенавіч. — Людзі прыходзяць пасядзець каля возера, адпачыць. Жадаючых правесці вольны час каля вады заўжды вельмі шмат. Таму зімой мы пільна назіраем за аматарамі рыбнай лоўлі, якія выходзяць на лёд, калі ён не паспее добра схапіцца. Зусім хутка пачнецца лета — гарачая пара, калі колькасць жадаючых адпачыць каля вады павялічыцца ў дзясяткі разоў.

Аляксандр Кандрусік расказвае, што на Карэліччыне налічваецца 33 пярвічныя арганізацыі і 17 калектыўных членаў АСВОД. Колькасць індывідуальных членаў перавысіла 1000 чалавек.

— Мы сочым, каб адпачынак нашых грамадзян каля вады быў больш бяспечным, — працягвае субяседнік. — Выязджаем на вадаёмы, сустракаемся з працоўнымі калектывамі, аматарамі падлёднай рыбалкі, праводзім прафілактычныя гутаркі, нагадваем правілы бяспечных паводзін на вадзе. Прасцей папярэдзіць трагедыю, чым выпраўляць. На жаль, з пачатку года ў раёне патанула два чалавекі.

Сяргей СТОЛЯР