Директор Кореличской районной библиотеки Лилия Артюх: «Первая белорусская космонавтка Марина Василевская — пример того, как нужно достигать своих целей»

6 красавіка, у суботу, разам з усёй краінай з хваляваннем сачыла за пасадкай касмічнага карабля «Саюз МС-24», на борце якога знаходзілася беларуска Марына Васілеўская, — дзеліцца эмоцыямі дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі намеснік старшыні РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Лілія Арцюх.

Палёт на МКС першай беларускай касманаўткі — гэта велізарнае дасягненне для нашай краіны, якое паказвае, што Беларусь не адстае ад іншых развітых краін у галіне касмічных даследаванняў. Цяпер мы з гонарам можам казаць: «Беларусь – касмічная дзяржава!». Марына, як вядома, займалася правядзеннем навуковых даследаванняў на МКС, што дазволіць нашай краіне пашырыць навуковыя магчымасці і атрымаць новыя веды і тэхналогіі. Магчыма, гэта прывядзе да развіцця новых галін навукі і тэхнікі ў Беларусі.

Сімвалічна, што палёт адбыўся ў год 90-годдзя з дня нараджэння Юрыя Гагарына. Першая касманаўтка незалежнай суверэннай Беларусі ў чарговы раз даказвае, што беларускія жанчыны нароўні з мужчынамі здольныя праяўляць сябе ва ўсіх сферах нашага шматграннага жыцця. Васілеўская становіцца прыкладам для дзяўчынак і маладых жанчын, паказваючы, што нічога немагчымага няма і кожны можа дасягнуць сваіх мэтаў, нават у такой складанай і прэстыжнай вобласці, як касманаўтыка.

Перакананая, што наперадзе Беларусь чакаюць яшчэ шматлікія паспяховыя старты ў космас нашых суайчыннікаў і ўражлівыя дасягненні ў навуковых даследаваннях Сусвету.