В Кореличском районе акция «Наши дети» постучалась в дома маленьких кореличчан

Раённая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая праводзілася з 10 снежня мінулага года па 10 студзеня бягучага года, пераканаўча паказала, што сярод нас шмат нераўнадушных людзей, якія гатовы падарыць радасць дзецям.

Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса краіны, мясцовай улады, грамадскіх арганізацый у гэтыя навагоднія і калядныя дні сустракаліся з дзецьмі і ўручалі ім падарункі.

Трэба было бачыць, як свяціліся вочы ў дзетвары, якая сабралася каля раённай дабрачыннай елкі. Сярод іх — дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, рабяты з прыёмных і апякунскіх сем’яў Карэліцкага раёна.

На набыццё падарункаў было выдаткавана больш за 1400 рублёў, у тым ліку з мясцовага бюджэту — амаль 1000 рублёў, спонсарская дапамога склала больш за 470 рублёў.

«Дзеці — наша будучыня», «Усё — у інтарэсах дзяцей», «Чужых дзяцей не бывае» — якія б словы не гучалі з вуснаў дарослых, але вельмі важны  паўсядзённы клопат пра дзяўчынак і хлопчыкаў. Радуе, што канкрэтная дапамога адчувалася ў гэтыя святочныя дні ў выглядзе навагодніх падарункаў для дзяцей.  Навагоднія падарункі былі набыты для 577 дзяцей дашкольнага ўзросту на суму амаль 9000 рублёў спонсарскай дапамогі і для 665 вучняў 1-4 класаў на суму больш 12000 рублёў за бюджэтныя сродкі.

За ўсімі гэтымі лічбамі — вялікая колькасць добрых і шчырых слоў, віншаванняў і пажаданняў, якія прагучалі ў адрас дзяўчынак і хлопчыкаў. Няхай усе запаветныя мары здзейсняцца, а дарослыя  застануцца добразычлівымі  ў паўсядзённым жыцці, таму што нашы дзеці — надзея, апора, будучыня.

 

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ