Збяры Беларусь у сваім сэрцы

zdYxTm8BOnsЯк жа летам бавіць дні з карысцю і насалодаю навучэнцам? Гэтае пытанне паспрабаваў вырашыць Савет дружыны імя А. І. Пакрышкіна ДУА “Варанчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.Старшыня савета дружыны Бусава Кацярына, вучаніца 7-га класа, прапанавала актыўна ўключыцца ў праект “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Праект праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцей; далучэння да гісторыка-культурных, прыродных каштоўнасцей, народных традыцый і звычаяў сваёй малой радзімы і ўсёй краіны; выхавання экалагічнай культуры; развіцця творчага патэнцыялу сродкамі фотамастацтва.
Членамі савета дружыны быў прапанаваны культурна-пазнавальны маршрут: касцёл св. Ганны – дуб А. Міцкевіча – могілкі даўніны — сцежкамі У. Караткевіча (згадка пра Варончу) – бывалая алея – мой улюблёны краявід – пейзаж.
Праект дае вучням магчымасць выступіць у ролі першаадкрывальніка і экскурсавода пад лозунгамі “Культурная спадчына майго краю”, “Зямля, дзе пашанцавала нарадзіцца”. Адказныя за культурны маршрут (Бусава К., Гаўрош К., Месніковіч Р., Сак В., Садлінская Ю., Фурса А.) праводзяць экскурсіі па культурных мясцінах аграгарадка Варонча. На кожным прыпынку вучні прапануюць розныя культурна-пазнавальныя гульні. Напрыклад, конкурсы на лепшае фота, малюнак на асфальце, сачыненне “Культурная спадчына майго краю”, “Зямля, дзе пашанцавала нарадзіцца”. Юныя першаадкрывальнікі з задавальненнем пазнаюць свой край, расказваюць з гонарам пра яго. Азнаямленне з культурна-пазнавальнай дзейнасцю дапамагае развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў, набыццю камунікатыўных навыкаў і г. д.
Вучні паспелі прайсці шляхамі гісторыі сваёй цудоўнай мясціны. Трапілі ў касцёл святой Ганны і паўдзельнічалі ў конкурсе “Сэлфі з архітэктурным помнікам”. Завіталі на старыя могілкі, якія хаваюць у сабе шмат таямніц. Змаглі наблізіцца да таямнічага, звязанага з імем Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча. Такім чынам, вучні могуць не толькі паслухаць гісторыю дадзенага прыпынку на культурным маршруце, але і праявіць свае творчыя здольнасці.
Аднак работа па праекце прадаўжаецца. Членамі савета дружыны плануецца скласці маршрутны накірунак па бліжэйшых населеных пунктах з мэтай вывучэння іх традыцый і абрадаў.
Вольга ПІСАРЫК,
педагог-арганізатар
ДУА “Варанчанскі ВПК
дзіцячы сад-СШ”.

Добавить комментарий