Выязное пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій праведзена ў Красненскім сельскім Савеце

Выязное пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій праведзена ў Красненскім сельскім Савеце. Слова трымала яго старшыня Тамара Мікалаеўна ЛЕЙКА.
Як адзначыла прамоўца, на падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 27.04.2015 г. № 227 у сельсавеце прынята і распрацавана Палажэнне аб арганізацыі дзейнасці агляднай камісіі па забеспячэнні належных умоў пражывання грамадзян. Агляднай камісіяй (у другі і чацвёрты чацвер кожнага месяца) арганізуецца і праводзіцца адраснае абследаванне становішча жылых домаўладанняў грамадзян.
За 2016 год абследавана 584 домаўладанні і выяўлена 156 заўваг. У асноўным з-за адсутнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, неабходнасці рамонту дымаходаў, электраправодкі, замены газавых пліт. За названы перыяд самімі грамадзянамі і праз Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адрамантавана 30 печак, зроблены рамонт электраправодкі ў 17 домаўладаннях, устаноўлены 44 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
У студзені гэтага года праведзена абследаванне 55 домаўладанняў, падчас якіх дадзена 12 заўваг, якія трэба ліквідаваць на працягу месяца.
Старшыня сельсавета звярнула ўвагу на тое, што асаблівую занепакоенасць выклікае сітуацыя ў домаўладаннях грамадзян, якія нідзе не працуюць і маюць схільнасць да злоўжывання спіртнымі напоямі. Такія трывожныя адрасы — у полі зроку ўсіх суб’ектаў прафілактыкі.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий