Юные кореличчане покорили пьедестал открытого фестиваля-конкурса «Веселый Жужа» в Гольшанах

Юным карэліччанам Эмілю Касабуцкаму і Ганне Кузьміч удалося пакарыць п’едэстал адкрытага фестывалю-конкурсу «Вясёлы Жужа», які праходзіў 20 мая ў Гальшанах, што на Ашмяншчыне.
Юныя наведвальнікі тэатральнай студыі «Эксперымент» пры Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці надзвычай любяць вершы, таму любы выпадак выйсці на сцэну і працытаваць любімага аўтара заўсёды скарыстоўваюць. Як тлумачыць кіраўнік студыі Міхаіл Башко, далёка не ўсе яго вучні прыроджаныя артысты, здольныя без страху і хвалявання выйсці да слухача. Сярод 10 дзяўчынак і хлопчыкаў, якіх ён вучыць акцёрскаму майстэрству і матацкаму слову, ёсць вельмі сціплыя дзеці. Менавіта заняткі дэкламацыяй робяць дзяцей больш адкрытымі і разняволенымі.
Што датычыць Эміля Касабуцкага і Ганны Кузьміч, атрымаўшых дыпломы першай і другой ступені адпаведна ў намінацыі «мастацкае слова», то яны адчуваюць сябе на сцэне як рыбы ў вадзе. І тут няма чаму здзіўляцца. Эміль марыць стаць пісьменнікам і ўжо ў трэцім класе зачытваецца творамі А. С. Пушкіна. Ганначка, якой толькі 5 гадоў, таксама раскрывае таямніцу сваёй будучай прафесіі: яна абавязкова стане крыміналістам, каб дабро заўсёды перамагала зло. Зусім так, як у яе любімых казках.
Дарэчы, адкрыты фестываль-конкурс «Вясёлы Жужа» праводзіцца ўжо другі раз, і колькасць яго ўдзельнікаў становіцца ўсё большай. Калі ў мінулым годзе ў ім прынялі ўдзел крыху больш чым сто дзяцей, то ў гэтым годзе колькасць юных спевакоў, выканаўцаў інструментальнай музыкі, чытальнікаў дасягнула амаль чатырохсот.
Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий