На Іўеўшчыне вызначаць самага лепшага касца і абяруць дзяўчыну з самай доўгай касой (+Праграма)

У суботу, 17 чэрвеня, а 16-й гадзіне ў аграгарадку Ліпнішкі пройдзе свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.

Усіх жадаючых запрашаюць паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, успомніць тое, што ўмелі нашы прадзеды, цікава і весела правесці свой вольны час.

Акрамя конкурснай праграмы тут пройдуць майстар-класы па кляпанню касы, пляценню вянкоў, вырабу лялек “Траўніца”, будуць працаваць падворкі “Сялянская трапеза”, гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Госці атрымаюць магчымасць пачаставацца юшкай і шашлыкамі.

У ПРАГРАМЕ СВЯТА:

16:00-:16:30 – урачыстае адкрыццё, танцавальна–музычная замалёўка “Сенакосная пара”;

16.30 – 19.00 – раённы конкурс касцоў па ручному сенакашэнню “Касец-2017” сярод аграгарадкоў Іўеўскага раёна;

17:00 – 18:00 – творчы канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі;

18:00-19:00 – творчы канцэрт калектываў аматарскай творчасці Карэлічскага раёна;

19:00-19:20 – падвядзення вынікаў конкурса;

19:20-19:40 – конкурсная праграма “Доўгая каса — дзявочая краса”;

19:40- 20:10 – сюжэтна-гульнёвая праграма “Вясковыя забавы;

20:10 – 21:00 – эстрадны канцэрт салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;

21.00 – 22.00 – агульны карагод удзельнікаў і гасцей свята “Танцы і гульні на лузе”;

22.00– 02.00 – дансінг-шоў праграма “Сена маладое”.
Служба навінаў “ГП”

Добавить комментарий