На областном конкурсе добровольных дружин кореличская команда вошла в пятерку сильнейших

На мінулым тыдні на тэрыторыі вайсковай часці 5522 г. Гродна прайшоў абласны конкурс-агляд добраахвотных дружын аховы грамадскага правапарадку, які сабраў каля 20 каманд з усёй вобласці.

Карэліцкі раён прадставіла добраахвотная дружына СВК “Жухавічы”, у склад якой увайшлі 5 дружыннікаў і прадстаўнік Карэліцкага РАУС. Намеснік старшыні СВК “Жухавічы” па ідэалагічнай рабоце Віктар Вячаслававіч Малышка, інжынер па ахове працы Аляксандр Аркадзьевіч Рамановіч, інжынер машынна-трактарнага парка гаспадаркі Аляксандр Ільіч Ламанос, трактарыст-машыніст Аляксандр Валянцінавіч Дука, вадзіцель гаспадаркі Віталій Аляксандравіч Астроўскі выдатна прадставілі Карэліччыну на конкурсе. Прадстаўніком раённага аддзела ўнутраных спраў стаў выконваючы абавязкі начальніка аддзела АГПП МГБ Юрый Георгіевіч Гуцько.

Exif_JPEG_420

Спаборніцтвы праходзілі ў чатыры этапы. Першы этап уяўляў сабой страявы агляд на пляцы вайсковай часці, дзе асаблівая ўвага надзялялася знешняму выгляду і абмундзіраванню дружыннікаў. На другім этапе ўдзельнікі паказвалі свае ўменні і навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Наступны этап праверыў тэарэтычныя  веды нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць прававых дружын. Заключным этапам сталі спаборніцтвы па дартсе.

Добраахвотная дружына аховы грамадскага правапарадку СВК “Жухавічы” прымае ўдзел у конкурсе не першы год. Дружыннікі добра валодаюць і тэарэтычнымі ведамі, і практычнымі навыкамі. Таму і вынік спаборніцтваў выдатны: з 20 прадстаўленых каманд дружыннікі Карэліччыны ўвайшлі ў пяцёрку лепшых.

Аксана ЯНУШ.

Добавить комментарий