В УЗ «Кореличская ЦРБ» прошла акция «Я За! # профилактика ВИЧ»

З самага ранку ў пятніцу, 1 снежня, у фае Карэліцкай раённай паліклінікі прайшла акцыя “Я ЗА! # прафілактыка ВІЧ”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.


Члены валанцёрскага атрада, вучаніцы старэйшых класаў СШ №1 Дар’я Конюх і Адэліна Санцэвіч сумесна з медыцынскімі работнікамі УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” уручалі медперсаналу і пацыентам чырвоныя стужкі, якія з’яўляюцца сімвалам барацьбы з ВІЧ-інфекцыяй і далучэння да прафілактыкі СНІДу. Каля ста работнікаў і тых, хто прыйшоў за медыцынскай дапамогай у Карэліцкую раённую паліклініку, далучыліся да акцыі, тым самым сказаўшы “Так” здароваму ладу жыцця. Кожны атрымаў памяткі і брашуры па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.


Яшчэ адным месцам правядзення акцыі “Я ЗА! #прафілактыка ВІЧ” стала СШ №1 г.п. Карэлічы, дзе валанцёры таксама прапаноўвалі далучыцца да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, прышпіліўшы чырвоную стужку да вопраткі.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

Следует почитать:

Конкурсно-познавательная программа «Стоп СПИД. Предупрежден — вооружен» прошла в г.п. Кореличи


 

Добавить комментарий