Карэліччына віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

???? 2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

2 красавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі», стаўшы для дзвюх краін кропкай адліку новага часу.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі нашы народы жывуць у міры і берагуць культурнае багацце славян. Разам мы выстаялі і перамаглі ў самай страшнай і кровапралітнай у гісторыі чалавецтва Вялікай Айчыннай вайне, разам падымалі з руін гарады і вёскі, разам аднаўлялі эканоміку.

Наша сяброўства праверана часам. У яднанні наша сіла. І сёння мы рэалізуем міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваем гандаль. Выказваем упэўненасць, што і ў далейшым саюзныя адносіны Беларусі і Расіі будуць ўмацоўвацца на карысць народаў дзвюх краін.

Са святам, дарагія землякі!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў