Поздравление с 75-летием Победы от Кореличского райисполкома, районного Совета депутатов

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Дарагія жыхары Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі — найвялікшым святам нашай краіны!
У гэтым годзе мы святкуем юбілей Перамогі — яе 75-годдзе.
Дзень 9 мая 1945 года навечна ўвайшоў у гісторыю як сімвал трыумфу народа,
які выратаваў свет ад фашызму.
Пакаленне герояў падарыла нашчадкам магчымасць свабодна будаваць дастойную будучыню.
Сёння наш агульны абавязак — захоўваць памяць аб ваеннай славе, аб працоўнай доблесці і аб гераізме нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, беражліва перадаваць дзецям і ўнукам гістарычную праўду пра подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў.

Дарагія нашы ветэраны!
Мы бязмежна ўдзячны вам за магчымасць жыць і ганарыцца сваёй краінай.
Жадаем вам бадзёрасці, баявога духу і, вядома ж, здароўя.
Зямны вам паклон!

Паважаныя землякі!
Няхай памяць аб Вялікай Айчыннай вайне аб’ядноўвае нас
і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі.
З Днём Вялікай Перамогі!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў