Аграрии Кореличчины завершают жатву с одной из лучших в области урожайностей — 57,1 ц/га

На Карэліччыне практычна завяршылася ўборка зерневых і зернебабовых культур. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на раніцу 18 жніўня хлебаробам раёна засталося ўбраць 90 га. Агульны каравай Карэліччыны складае 113027 тон збажыны.

Аграрыі раёна падышлі да завяршэння жніва з адной з лепшых ураджайнасцей на Гродзеншчыне – 57,1 ц/га. Гэта чацвёрты паказчык пасля Гродзенскага, Зэльвенскага і Шчучынскага раёнаў. Па-ранейшаму лідарамі Карэліччыны па ўраджайнасці застаюцца СВК “Жухавічы” (81,1 ц/га), СВК “Маяк-Заполле” (79,7 ц/га) і КСУП “племзавод Карэлічы” (73,8 ц/га).

У цэлым па краіне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны амаль з 1,9 млн га, што складае 86,2% запланаваных плошчаў. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 98,2% ад запланаванага.

На Гродзеншчыне абмалочана 95,7% плошчаў ад плану (305 тыс. га), у Гомельскай – 94% (319,7 тыс. га), Мінскай – 92,2% (447 тыс. га), Магілёўскай – 73,3% (246,5 тыс. га), Віцебскай – 64,2% (242,7 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 7,104 млн тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату склала 31,8 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,8 млн тон зерня, у Гродзенскай – звыш 1,4 млн тон, Брэсцкай – прыкладна 1,3 млн тон.