Кореличский райисполком и райсовет депутатов поздравляют с Днём юриста

Паважаныя прадстаўнікі юрыдычнай супольнасці!

 Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Быць юрыстам — вялікі гонар і вялікая адказнасць. Ад вашай паўсядзённай дзейнасці ў значнай ступені залежаць парадак, узровень прававой культуры, абароненасць правоў і свабод грамадзян. Сёння развіццё сучаснага прававога грамадства нельга ўявіць без граматных і адказных спецыялістаў. Таму юрыдычная дзейнасць патрабуе асаблівых маральных, этычных і прафесійных якасцяў. Ваша прынцыповая грамадзянская пазіцыя і бездакорная рэпутацыя з’яўляюцца залогам умацавання законнасці, стабільнасці і правапарадку ў рэгіёне.

Перакананыя, што прававую абарону карэліччан забяспечваюць людзі, адданыя абранай справе, якія валодаюць трывалымі ведамі, глыбокай чалавечай прыстойнасцю і сумленнасцю.

Жадаем вам мэтанакіраванасці і адданасці, сумленна выконваць свой абавязак і заўсёды стаяць на варце інтарэсаў грамадзян. Моцнага здароўя, дабрабыту, цярпення, міру і справядлівасці!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў