Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников землеустроительной и картографо-геодезической службы

Паважаныя работнікі землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Гістарычны вопыт развіцця зямельных адносін паказвае, што навядзенне парадку ў выкарыстанні зямель, рацыянальная перабудова тэрыторый можа быць забяспечана выключна пад кантролем дзяржавы. Навучыцца шанаваць і берагчы зямлю, правільна арганізаваць яе выкарыстанне, захаваць для наступных пакаленняў жывой і квітнеючай — асноўная задача ўсіх землеўпарадчыкаў раёна.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму ў раёне забяспечваецца належная эксплуатацыя зямельных рэсурсаў. Дзякуй за добрасумленнае і адказнае выкананне задач, якія стаяць перад вамі. Жадаем вам моцнага здароўя, здзяйснення намечаных планаў, дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў