Ветеран войны Петр Шевко примет участие в праздновании Дня Победы в Кореличах

Летам 1944 года 19-гадовы Пётр Іосіфавіч Шэўка з вёскі Прыдаткі пайшоў на вайну. Яму ўдалося выжыць у жорсткіх баях ва Усходняй Прусіі. Доўгачаканую Перамогу сустрэў у шпіталі, дзе лячыўся пасля сур’ёзнага ранення. За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны мноствам медалёў. У ліпені Пятру Іосіфавічу споўніцца 96 гадоў. Нават у такім паважаным узросце ветэран не губляе аптымізму і прыме ўдзел у святкаванні Дня Перамогі ў Карэлічах 9 мая, у нядзелю.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара