В Кореличском районе убрана третья часть площадей, занятых под зерновыми и зернобобовыми культурами

Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 27 ліпеня хлебаробы Карэліччыны абмалацілі 5 806 гектараў зерневых і зернебабовых культур, альбо 31% ад плану. Намалочана 28 559 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 49,2 цэнтнера з гектара.

Карэліцкі раён знаходзіцца на другой пазіцыі ў вобласці па тэмпах жніва. Першым ідзе Воранаўскі раён, дзе абмалочана 35% плошчаў.

Па ўраджайнасці Карэліччына ўтрымлівае трэцюю пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму раёну (67,1 ц/га) і Бераставіцкаму (50,4 ц/га).

Убраныя палі аператыўна вызваляюцца ад саломы. Вызвалена 57% убраных плошчаў.

Рапс убраны з 41% плошчаў. Намалочана 3 129 тон пры ўраджайнасці 24 ц/га.

Лён-даўгунец убраны на 66% плошчаў.

Пачалося ворыва глебы пад сяўбу азімых.