В реанимации Кореличской ЦРБ на ИВЛ лежат только невакцинированные пациенты

У Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы адкрыта кавіднае аддзяленне. Такое рашэнне прынята ў сувязі з рэзкім ростам захворвання на COVID-19.

У Карэлічах пад кавіднае аддзяленне перапрафілявалі хірургію на 40 ложка-месцаў. Медработнікі адзначаюць, што вірус не толькі «памаладзеў», але і стаў больш раннім і жорсткім. Калі раней пагаршэнне стану можна было чакаць на 7-8 суткі хваробы, то цяпер у пацыентаў пацяжэнне стану медыкі рэгіструюць на 3-4 суткі. Сітуацыя сур’ёзная, вірус мутуе. Рэгіструецца каранавірус у моладзі, дзяцей і цяжарных — у першую хвалю такіх пацыентаў было мала. Каб змагацца з гэтай хваробай, трэба вакцынавацца — гэта адзінае правільнае рашэнне. У Карэліцкім раёне першай дозай вакцыны прышчэплена 5482 чалавекі, або 28,6%, другі дозай — 3848 чалавек, або 20,1%. Гэтыя паказчыкі вышэй сярэднеабласных.

Даследаванні паказваюць, што некаторыя людзі захворваюць пасля вакцынацыі, але пераносяць каранавірус значна лягчэй. У рэанімацыі Карэліцкай ЦРБ на штучнай вентыляцыі лёгкіх ляжаць невакцынаваныя пацыенты. Вядома, як і пры любой вакцынацыі, ёсць людзі, якія ў сілу індывідуальных асаблівасцяў арганізма не рэагуюць на вакцыну. Але вакцынацыя накіравана ў першую чаргу на тое, каб скараціць колькасць смяротных выпадкаў і негатыўных наступстваў: трамбозаў, артрытаў, артрозаў, сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

У Карэліцкай ЦРБ вакцыны дастаткова. На выбар грамадзян кітайскі VeroCell, а таксама два варыянты расійскага «Спадарожніка». Для вакцынацыі паліклініка атрымала партыю «Спадарожнік Лайт». Гэта палегчаны варыянт расійскай вакцыны. Робіцца прышчэпка ўсяго раз. «Спадарожнік Лайт» ідэальна падыходзіць моладзі і вайскоўцаў.

Па словах старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева, у раёне ідзе актыўная растлумачальная работа па прафілактыцы каранавіруса сярод насельніцтва 61 года і старэй, а таксама людзей з хранічнымі захворваннямі.

 

Іна ЛЕЙКА