Пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах і святой Ганны ў Варончы айцец Ежы Саковіч віншуе з Нараджэннем Хрыстовым

Вазьмі Дзіця і Маці Яго!

Паважаныя Вернікі, Хрысціяне, усе людзі Добрай волі! Прыміце Бога!

Перш, чым стаць абраннікам Бога і Багародзіцы, Святому Юзафу трэба было прайсці святы шлях выпрабавання веры. Так як не разумеючы спраў божых, не хацеў браць да сябе Дзеву Марыю і Яе Дзіця, таму Бог будзе пасылаць да Святога Юзафа Анёла з загадам: «Вазьмі!», «Вазьмі Дзіця!» «Вазьмі Маці Яго». Што абазначае: прымі Бога і Яго планы на тваё жыццё. Аж чатыры разы Бог дае аднолькавы загад Юзафу ў розных акалічнасцях жыццёвых, таму што ён не толькі не хацеў, а нават баяўся ўзяць да сябе Дзіця і Яго Маці. Але калі адважыўся і паслухаў благаслаўлённага загаду, ад той хвіліны, аж да канца свайго жыцця будзе наследаваць Тую, якая адкрылася на Жыццё і жыла Богам у Богу. Сваім «Fiat» вучыць выпраўляць памылкі, сказаныя Богу «Не», вучыць і нас, каб узяць Бога ў сваё жыццё. Юзаф усё жыццё будзе вучыцца ад сваёй любай Дзевы Марыі, гэта было яго праблемай, якую адразу вырашыў. Бо ўзяць дзіця — абазначае стварыць яму адпаведныя ўмовы да жыцця, што з’есці, у што апрануцца, прысвяціць час і намаганні ў выхаванні і навучанні, аберагаць і любіць усім сваім Бацькоўскім сэрцам. Утварыць адпаведныя ўмовы для быцця Чалавекам — Дзіцём Бога.

Чалавек, Прымі Бога сёння і ўтвары яму адпаведныя ўмовы прабывання на зямлі і ў сваім жыцці. Стан неба — жыцця ў ласцы асвячальнай, стан веры — жыцця з веры, даверу Хрысту Езусу і яго планам. Прыняць Езуса — абазначае весці жыццё, насычанае святымі таенствамі — сакрамантамі: Хрост, Споведзь, Святая Камунія (Святое Прычасце), Канфірмацыя, Намашчэнне Хворых, Сужанства, Святарства. Прыняць Езуса — гэта зрабіць чыстку сумлення, пакінуць грэшныя прывязанасці. Хто ідзе за Хрыстом, не будзе хадзіць у цемры. А святло ў цемры свеціць, — і цемра яго не ахіне. Усе вандроўкі Юзафа адбываліся толькі ўначы. Ён перастаў баяцца цемры, а нават яе палюбіў таму, што прыняў да сябе праўдзівае святло: Сына Божага, якога дала яму Дзева Марыя. Сын Божы родзіцца ноччу,  каб прагнаць цемру нашага граху і асвятліць нашае жыццё.

Hiколі раней Святы Юзаф не быў так блізка Бога як тады, калі вандраваў начамі да Егіпта, несучы на руках Дзіцятка-немаўля Езуса, прытуляючы Яго да свайго сэрца, адчуваючы Яго дыханне, біце сэрца і мілы запах немаўля, адкрываючага смак Бога.

Ніколі раней ні было яму так цяжка, але найважнейшае — ніколі раней яго жыццё не было так напоўненае сэнсам, што дае бацькоўства. Перапаўняла Святога Юзафа пачуццё Хвалы, аб’яўленай людзям добрай волі, ахвота жыць і ратаваць жыццё. Адчуць блізкасць Хвалы Божай немагчыма, калі ўхіляцца ад цёмных ночаў. Хвала — габрэйскае слова мнагазначнае, абазначае як хвалу, так і цяжар падзеі, якая цябе прыгнятае, прыбівае, абцяжарвае. Сёння шматлікія сем’і закрыліся на Бога, няма іх у нашых святынях; шматлікія сем’і закрыліся на Жыццё, не родзяць, або задавольваюцца адным ці двума дзецьмі. У тую ноч Святая Сям’я не атрымала належнай дапамогі, апекі і абароны. Святая Сям’я: Святы Юзаф, Найсвяцейшая Дзева Марыя разам з Езусам справіліся з выпрабаваннем, якое нясе з сабою чалавечае жыццё — цяжар пелігрымавання ноччу, а меч Гэрода дагнаў не іх, а менавіта ўсіх тых, хто застаўся абыякавы ў сваіх утульных, светлых, цёплых, беспраблемных дамах Бэтлеема.

Бацькоўства Юзафа і Марыі, так натуральнае, як і духовае, адкрытае на Жыццё, хоць поўнае цемры. Жадаю, каб і мы былі адкрытыя на Бога даўцу Жыцця, і ўзялі Яго да свайго жыцця, бо гэта Ён і Яго Святая Сям’я перад намі прайшлі і ведаюць дарогу да Егіпта і ў Святую Зямлю, мы заўсёды можам ім даверыцца і прасіць дапамогі, каб нам яе верна прайсці з іх досведам. Амэн.