Пяць падзей тыдня вачыма начальніка ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірыны Асташэвіч

Абмеркаванне Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Максімальна ўдзелена ўвага прагляду і абмеркаванню Паслання Кіраўніка дзяржавы не толькі кіраўніцтвам і працоўнымі калектывамі ўстаноў адукацыі, але і старшакласнікамі. «Малады чалавек павінен разумець, што нішто не ўзнікае з ніадкуль і не даецца проста так», — гэтыя словы Кіраўніка дзяржавы з Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу павінны стаць для моладзі дэвізам. Яны нясуць у сабе выразны пасыл: лёс чалавека залежыць у першую чаргу ад яго самога. І толькі праца, як сказаў Прэзідэнт, можа прынесці гонар і славу.

 

Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі.

Важна, што ў новым Кодэксе захаваны тры асноўныя пастулаты: даступнасць, якасць і сацыяльныя гарантыі. У Кодэксе з’явілася 17 новых артыкулаў, зараз іх 297. Узмоцнены дысцыпліна і адказнасць для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: для педагогаў, навучэнцаў і бацькоў. Заканадаўча замацоўваецца нарматыўнае фінансаванне ўстаноў адукацыі. Агульная сярэдняя адукацыя стала абавязковай. Яе можна атрымаць не толькі ў школе, але і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Навучальны год будзе пачынацца 1 верасня і завяршацца 31 жніўня, бо выхаваўчы працэс працягваецца і ў летні перыяд. Дакладна вызначана правіла, што да педагагічнай дзейнасці могуць не дапускацца асобы, якія маюць пэўныя медыцынскія супрацьпаказанні. Таму штогадовы медыцынскі агляд для педагогаў з’яўляецца абавязковым. Кодэкс уступае ў сілу з 1 верасня 2022 года.

 

Зацверджаны новыя правiлы прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя ўстановы.

На гэтым тыдні Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі. Адна з самых абмяркоўваемых навацый дадзенага дакумента – увядзенне цэнтралізаванага дзяржаўнага экзамена за курс сярэдняй школы. Змяненні ў атэстацыі, пачынаючы з 2023 года, заключаюцца ў тым, што спросціцца працэс як завяршэння навучання выпускнікоў, так і паступлення ў ВНУ. Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць асобныя прадметы — рускую мову або беларускую мову (на выбар) і матэматыку ў форме цэнтралізаванага тэсціравання. па сертыфікатах экзамену яны будуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Падрыхтоўка да здачы экзамену менавіта ў такой форме запатрабуе значнай падрыхтоўкі педагогаў і метадычнай службы раёна.

 

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю Беларускага саюза жанчын.

Юбілей арганізацыя адзначыла 14 снежня, урачыстае мерапрыемства ў раёне адбылося 1 лютага. Гэта значная падзея, з багатым выхаваўчым патэнцыялам, дзе дадзена высокая ацэнка жанчыне ва ўмацаванні сямейных каштоўнасцей, выхаванні дзяцей. У скарбонку добрых спраў раёна вялікая іх колькасць укладзена менавіта жанчынамі. Дакладна вызначана далейшая дзейнасць гэтага аб’яднання.

 

Вечары сустрэч з выпускнікамі.

Максімальна прааналізаваны афіцыйны каментарый Міністэрства аховы здароўя аб правядзенні вечароў сустрэч ва ўстановах адукацыі. Сучасныя сродкі камунікацыі дазваляюць правесці мерапрыемствы ў дыстанцыйным фармаце. На афіцыйных сайтах размешчаны відэавіншаванні дырэктараў, віртуальныя экскурсіі і падарожжы, прэзентацыі «Юбілейныя выпускі школы», фотакалажы «Нашы школьныя будні», фота юбілейных выпускаў. Вызначаны час для арганізацыі відэасустрэч у сацыяльных сетках і мэсанджарах.