5 падзей тыдня вачыма намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Карэліцкага райвыканкама Вольгі Базар

  1. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 77 маладым вучоным.

Гэта выдатная навіна, бо такія заахвочванні стымулююць да далейшай работы, а вынікі, атрыманыя стыпендыятамі, маюць навуковую значнасць, а таксама выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў, навучальным працэсе ва ўстановах адукацыі.

  1. Беларусь ужо прыняла тысячы бежанцаў з тэрыторыі Украіны.

Аб гэтым расказаў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. У Беларусі ім даюць прытулак, ежу, працу і ўладкоўваюць дзяцей ва ўстановы адукацыі. Вельмі спадзяюся, што хутка наступіць мір і ўкраінцы змогуць вярнуцца на родную зямлю.

  1. Расійска-беларускі праект «Цягнік Памяці».

Праект, удзельнікамі якога з`яўляюцца дзесяцікласнікі, стартуе на тэрыторыі Беларусі 22 чэрвеня. «Цягнік Памяці» пройдзе праз Брэст, Гродна, Віцебск, Оршу, Гомель, Магілёў і фінішуе 3 ліпеня ў Мінску. На тэрыторыі Расіі ён зробіць прыпынкі ў Смаленску, Маскве, Вялікім Ноўгарадзе, Санкт-Пецярбургу. Упэўнена, што такія праекты неабходна ўвасабляць у жыццё, каб гістарычная памяць не сціралася з гадамі.

  1. Рэспубліканская антынаркатычная акцыя «За здаровую будучыню».

На шчасце, для нашага рэгіёна праблема наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі не актуальная, таму галоўнае, каб нашы дзеці, стаўшы студэнтамі ў вялікіх гарадах, не трапілі ў пастку наркатычнага дурману.

  1. Ордэн Маці для карэліччанкі.

Карэліччанка Святлана Стацэвіч, маці пецярых дзяцей, удастоена ордэна Маці. Заўсёды прыемна бачыць такія шчаслівыя моманты ў жыцці людзей. Аднак сёння ў раёне пражывае 33 сям’і, у якіх 63 дзіцяці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Хочацца, каб усе жанчыны глыбока ўсведамлялі сваю адказнасць за выхаванне дзяцей, а дзеці раслі ў шчаслівых сем’ях.

Запісала Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара