На планерке у председателя: строительство детской площадки в Кореличах и акция «Неделя леса»

У маі жыхары Карэліцкага раёна па традыцыі прымуць удзел у раённым суботніку. Грашовыя сродкі, заробленыя на працягу гэтага працоўнага дня, будуць пералічаны на будаўніцтва сучаснай дзіцячай гульнявой пляцоўкі ў Карэлічах. Аб гэтым старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў паведаміў на штотыднёвай рабочай нарадзе са сваімі намеснікамі.

— У 2020 і 2021 гадах сродкі, заробленыя на раённых суботніках, былі накіраваны на добраўпарадкаванне Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы і Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы, — адзначыў кіраўнік раёна. — У бягучым годзе мы пабудуем у райцэнтры, на тэрыторыі былога ваенкамата, сучасную дзіцячую гульнявую пляцоўку. Часта падчас сустрэч з насельніцтвам і ў працоўных калектывах людзі гавораць аб тым, што такое месца для актыўнага адпачынку рабят проста неабходна. Суботнік з добраахвотным удзелам усіх працоўных калектываў раёна дазволіць сабраць патрэбную суму. Сучасная, камфортная і маляўнічая канструкцыя павінна парадаваць маленькіх жыхароў і гасцей раёна. Нашы дзеці заслугоўваюць усяго самага лепшага.

У раёне праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу». Кампанія па стварэнні новых лясоў прысвечана Году гістарычнай памяці. У раёне зялёныя насаджэнні павінны з’явіцца на плошчы 86 га. Да акцыі далучыліся працоўныя калектывы і вучнёўская моладзь.

Працягваецца кампанія па вакцынацыі супраць COVID-19. Вакцынавана 67,4% насельніцтва, рэвакцынацыю прайшлі 48,6%.

Іна ЛЕЙКА

1