Кореличский райисполком, районный Совет депутатов, депутаты Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют с Днем Независимости Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзень Незалежнасці — гэта сімвал суверэнітэту і свабоды, самаахвярнасці і адданасці Радзіме, сімвал надзеі і аптымізму для наступных пакаленняў беларусаў, сімвал нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасаблення адзінства і згуртаванасці нашага народа.

Дзень Рэспублікі назаўжды звязаны са святой падзеяй у гісторыі краіны — вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны з нас будзе вечна захоўваць у душы глыбокую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, тым, хто выдужаў і перамог, адрадзіў краіну з руін і попелу, падарыў нам волю і незалежнасць.

Сёння мы па праве ганарымся нашай рэспублікай і багатай спадчынай беларускага народа. Мы сустракаем гэты дзень з верай у мір і стабільнасць, цвёрдай упэўненасцю, што стваральная і штодзённая праца кожнага з нас забяспечыць дабрабыт роднай зямлі.

У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, добрага настрою, творчага натхнення і поспехаў у працы! Няхай у вашых дамах пануюць мір і згода!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь