Праведзена пасяджэнне ініцыятыўнага камітэта па рэалізацыі праекта «Мір — здаровы пасёлак»

Праведзена пасяджэнне ініцыятыўнага камітэта па рэалізацыі праекта «Мір — здаровы пасёлак» пад кіраўніцтвам намесніка старшыні камітэта, галоўнага дзяржаўнага ўрача Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандра Германюка.

На ім разгледжаны шэраг пытанняў і вынесены адпаведныя рашэнні.

Зацверджаны пералік турыстычных маршрутаў з далейшым размяшчэннем іх на сайце Карэліцкага раённага ЦГЭ.

Да 1 верасня рэкамендавана разгледзець магчымасці ўнясення ў калектыўныя дагаворы арганізацый і прадпрыемстваў матэрыяльнае стымуляванне работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.

Мірскаму філіялу ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» неабходна правесці добраўпарадкаванне крыніцы, якая знаходзіцца побач з тэрыторыяй завода.

Мірскаму сельвыканкаму рэкамендавана выдзеліць зону амфітэатра, свабодную ад курэння, з устаноўкай адпаведных знакаў.

Галіна СМАЛЯНКА